«Дэпутацкі корпус адгукнуўся на грамадскую ініцыятыву […] аб неабходнасці заканадаўчай заслоны заклікам да санкцый супраць нашай краіны як аднаго з элементаў сучаснай гібрыднай вайны», — гаворыцца ў паведамленні.

Законапраект «Аб змене Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» 27 верасня быў унесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.

«У сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў супрацьпраўных паводзінаў і з мэтай узмацнення прэвентыўнага патэнцыялу артыкула 361 КК праектам закона ўзмацняецца крымінальная адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку за заклікі, накіраваныя на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў апісанні законапраекта.

Як караюць і як прапануюць караць паводле арт. 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Артыкул Пакаранне па дзейным законе Пакаранне па новым законе
Ч. 1 «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі». пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў
Ч. 2 «Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства». пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў
Ч. 3 «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў». 

пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў

пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?