Ілля Сачкоў, фота ТАСС

Ілля Сачкоў, фота ТАСС

Ператрусы прайшлі ў межах крымінальнай справы, паводле якой затрыманы заснавальнік і гендырэктар кампаніі Group-IB Ілля Сачкоў. Ён адпраўлены ў СІЗА. Суд 28 верасня санкцыянаваў яго арышт на два месяцы. Сачкоў падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе meduza.io.

Таксама не ўдаецца звязацца з сузаснавальнікам і тэхнічным дырэктарам Group-IB Дзмітрыем Волкавым.

Group-IB — адна з вядучых расійскіх кампаній у сферы камп'ютарнай бяспекі. Кампанія з 2003 года змагаецца з кібератакамі і анлайн-махлярствам і расследуе высокатэхналагічныя злачынствы. Сярод кліентаў кампаніі Сбербанк, Альфа-банк, «Мегафон» і «Растэх». Таксама Group-IB супрацоўнічае з Інтэрпалам і расійскімі сілавымі структурамі.

У 2018 годзе Group-IB адкрыла прадстаўніцтва ў Беларусі. Увесну 2020 года ААЦ сертыфікаваў прадукт Group-IB — сістэму ранняга прадухілення кіберпагроз Threat Detection System.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0