«У Вілейцы на сёння складваецца такая сітуацыя, што ў чацвёртую хвалю масава хварэюць моладзь і дзеці. Захворванне працякае вельмі хутка, стан людзей пагаршаецца за два-тры дні», — распавяла на сустрэчы Вікторыя Віктараўна.

Таксама яна распавяла, што іх аддзяленне рэанімацыі прышчэплена на 100%: ніхто з супрацоўнікаў не хварэў ні ў адну хвалю. 

«Калі прышчэплены і хварэе, то ў лёгкай форме, не трапляючы ў бальніцу», — кажа доктар.

«У Вілейцы ў аддзяленні цяпер ляжаць 70 чалавек, у рэанімацыі — 9. Сярод іх няма ніводнага прышчэпленага чалавека. Такую статыстыку мы прыводзім для скептыкаў. У Маладзечне ляжыць 189 хворых з COVID-19. У Слуцку — за ўчорашні дзень 393, ніхто з іх не прышчэплены».

«Страшна, што хварэюць маладыя людзі, кожная новая хваля амалоджваецца. Вельмі шмат хварэе дзяцей. У Маладзечне на базе дзіцячай бальніцы адкрыта аддзяленне на 50 ложкаў, усё аддзяленне занята. Дзеці хварэюць не так цяжка, як дарослыя, але яны вельмі моцна распаўсюджваюць інфекцыю» — падкрэслівае Вікторыя Семянковіч.

Па яе словах, усе людзі, у якіх ёсць хранічныя захворванні, напрыклад цукровы дыябет, павінны прышчапляцца ў першую чаргу.

«Хвароба працякае не як пнеўманія. У пацыентаў масіўнае тромбаўтварэнне, забіваюцца лёгкія, людзі не могуць зрабіць ўдых і не могуць адкашляцца», — кажа доктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0