Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў ноч на пятніцу
Белгідрамет паведамляе, што ў ноч на пятніцу месцамі па краіне, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы чакаюцца замаразкі 0..-3°С.
А па захадзе краіны ўначы нават да +9°С.
Днём у першы дзень кастрычніка будзе пераважна без ападкаў, ад +10 да +16°С. У Мінску +12..+14°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ