Айцу Майклу 61 год, ён родам з Нігерыі, а стаў святаром усяго два гады таму. У яго незвычайная гісторыя жыцця:

— Узрост для Бога не мае значэння. Я вучыўся ў Савецкім Саюзе і пасля вучобы вярнуўся ў сваю краіну. Там я стаў бізнэсменам, і амаль у 50 гадоў зразумеў сваё пакліканне, пачуў Ісуса, — расказваў ойча Майкл пасля пасвячэння, якое атрымаў ва Украіне.

У 1981 годзе нігерыец прыехаў у СССР, дзе скончыў Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт, затым вярнуўся на радзіму. А ў 2010 годзе адправіўся ва Украіну зноў і пачаў манаскую фармацыю ў манастыры паўлінаў у Марыупалі. На святара вучыўся ў Інстытуце Святога Тамаша Аквінскага ў Кіеве. Пасля пасвячэння ў 2019 годзе служыў ва Украіне, затым — у Камеруне, а ў 2021 годзе прыехаў у беларускі Гомель, паколькі ў тутэйшым маладым прыходзе, які будуе новы касцёл, была патрэба ў вікарыі.

Айцец Майкл — актыўны прапаведнік Божага Слова, ён быў выхаваны ў харызматычных рухах, якія распаўсюджаны ў Нігерыі. Святар ведае рускую мову і вучыць беларускую, таксама служыць святую імшу па-англійску для замежных студэнтаў-каталікоў з гомельскіх ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0