court.gov.by

court.gov.by

Намеснік старшыні арганізацыі Гары Паганяйла, які прадстаўляў БХК ў судзе, заявіў, што БХК не пагадзіўся з доказамі і падставамі для такога пазову, бо самога факта парушэння не было, і матэрыяламі ў справе гэта не даказана; што БХК пазбавілі магчымасці даць свае доказы, бо матэрыялы былі ўзятыя з крымінальнай справы, якая яшчэ не была разгледжаная. БХК хадайнічала адкласці разгляд справы ў Вярхоўным судзе да завяршэння крымінальнай справы, з якой узялі матэрыялы.

Але суд не ўзяў да ўвагі гэтыя заявы і пастанавіў ліквідаваць БХК.

Старшыня БХК Алег Гулак заявіў Свабодзе з гэтай нагоды:

«Гэта было чакана, хаця б таму, што яшчэ ніхто не выйграваў пазовы Мінюста аб ліквідацыі, асабліва ў апошнія часы, цяпер занадта не да законаў, каб разбірацца. Гэта палітычнае рашэнне ў рэчышчы цяперашняга ціску і пераследу, ліквідацыі структур грамадзянскай супольнасці і агульнага палітычнага кантэксту ў краіне. Але мы будзем працягваць працу па абароне правоў чалавека, шукаць формы, каб рабіць гэта, не падстаўляючы людзей».

За што ліквідавалі БХК

Падставай для ліквідацыі, на думку Міністэрства юстыцыі Беларусі, мае паслужыць нібыта «грубае парушэнне заканадаўства» з боку БХК. Паводле заявы, Міністэрствам юстыцыі ў выніку следчых дзеянняў у неназванай крымінальнай справе былі атрыманыя дакументы на 2 чалавек, якім БХК нібыта аплаціў ганарары за «паслугі ў доўгатэрміновым назіранні за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года».

У пацверджанне гэтаму Міністэрства юстыцыі прыклала да заявы копіі 6 дакументаў: дамоваў, прыходна-касавых ордэраў і актаў прыёму і перадачы.

У БХК заявілі, што ім невядома, аб якой крымінальнай справе і ў дачыненні да каго ідзе гаворка:

«Відавочна, што выкарыстоўваць матэрыялы крымінальнай справы, якія яшчэ не ацэньваліся судом у рамках судовага разбору ў крымінальнай справе, неправамерна. Гаворачы юрыдычнай мовай, калі Вярхоўны суд прызнае, што гэтыя дакументы, прычым толькі ў копіях, адпавядаюць рэчаіснасці, то гэтае рашэнне будзе мець прэюдыцыяльнае значэнне для крымінальнай справы, у якой знаходзяцца гэтыя дакументы і па якім абвінавачваюцца канкрэтныя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0