Найперш Лукашэнка патлумачыў адсутнасць бронекамізэлек у супрацоўнікаў КДБ, якія, паводле Генпракуратуры, ішлі на вобшук з праверкай асоб, якія могуць быць датычнымі да тэрарызму і экстрэмізму.

«Гэта [адсутнасць сродкаў асабістай абароны пры правядзенні спецаперацыі] і было першым пытаннем, якое я задаў Церцелю [старшыні КДБ], як толькі мне далажылі праз некалькі хвілін пра гэтае здарэнне. Чаму хлопцы былі без абароны? Іх можна за гэта асуджаць. Гэта была іх ініцыятыва», — сказаў ён. 

Пытанне: «А так што, можна было?» — павісла без адказу. 

Далей Лукашэнка распавёў, як кадэбэшнікі апынуліся ў Зельцэра.

«Хлопцы адпрацоўвалі велізарны раён паводле аператыўнай інфармацыі, атрыманай раней, на прадмет прыналежнасці асобных людзей да замаху на тэрарызм», — расказаў Лукашэнка.

Праца вялася з самай раніцы, і да часу інцыдэнту (да 14.00) было затрымана нямала людзей.

Кватэра, куды прыйшла група супрацоўнікаў і ў іх ліку Дзмітрый Федасюк, таксама была сярод адрасоў, якія падлягаюць адпрацоўцы.

«Падчас працы (групы сілавікоў, у якой знаходзіўся і Дзмітрый Федасюк) з дзяжурнай часткі паведамілі, маўляў, там, дзе вы працуеце, патэлефанавалі з кватэры, просяць дапамогі, нешта там здарыласяЦяпер мы можам меркаваць, чаму быў званок. Ну, хлопцы паглядзелі, што і гэты адрас ёсць, просяць аб дапамозе, нешта там здарылася. І яны як добрыя славяне, добрыя беларусы, рынуліся туды, да гэтай кватэры. Грукаюць — ніхто не адчыняе. Раздаецца другі званок аб дапамозе ў гэты ж аддзел міліцыі», — распавёў Лукашэнка. Ён удакладніў, што адным з тых, хто тэлефанаваў, быў мужчына, іншым — жанчына.

«Цяпер мы можам меркаваць, чаму быў званок», — кажа Лукашэнка. Але пасля яго тлумачэння зусім не зразумела, чаму быў званок. 

«Адчыняюцца дзверы, людзі заходзяць, каб дапамагчы, мярзотнікам дапамагчы, якія патэлефанавалі з гэтай кватэры, — апісаў Лукашэнка. — А тое, што яны (тыя, хто тэлефанаваў з просьбай аб дапамозе, а на самай справе, як відаць з відэа, рыхтавалі зброю і вялі здымку) у гэты час рабілі, вы таксама бачылі».

«Яны рыхтаваліся да здымкі. Ніхто не збіраўся там гінуць. Трэба было паказаць здымку, і ў рэальным рэжыме часу (гэта таксама ўжо вядома) яны транслявалі туды, у Польшчу, Амерыку гэтыя кадры», — растлумачыў Лукашэнка.

Гэта цалкам новая інфармацыя, але робіць сітуацыю яшчэ больш незразумелай. 

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

Сын супрацоўніцы КДБ, вучыўся ў 20-й школе. Што вядома пра сілавіка, які загінуў у перастрэлцы на Янкоўскага?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0