Прапануецца адмена падатковай льготы ў дачыненні да кватэр у шматкватэрных жылых дамах.

Паведамляецца, што мэта гэтага новаўвядзення — зраўнаваць умовы падаткаабкладання грамадзян, якія з'яўляюцца ўладальнікамі індывідуальнага жылля, а таксама павысіць напаўняльнасць мясцовых бюджэтаў.

Мяркуецца, што ў якасці падатковай базы будзе разліковы кошт кватэр, які будзе вызначацца Падатковым кодэксам. Будзе прымяняцца стандартная стаўка ў памеры 0,1%. Паведамляецца, што сярэдняя сума падатку па стандартнай кватэры для грамадзян у Мінску складзе каля 50 рублёў у год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў.

Захаваюцца льготы ў дачыненні да пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншых неабароненых слаёў насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0