Каб дастаць грэцкія арэхі з усіх адтулін, мужчыну прыйшлося зняць крылы аўтамабіля. Але Фішэр працягвае знаходзіць «заначкі». «Ёсць месцы, куды мне не дабрацца», — патлумачыў ён. Уладальніку аўто прыйшлося выдаткаваць пару дзён, каб вычысціць свой Chevrolet Avalanche.

Пра тое, што машына стала складам, мужчына даведаўся не адразу. Запусціўшы рухавік, ён пачуў дзіўныя гукі. Адчыніўшы капот, Фішэр убачыў, што ўвесь маторны адсек запоўнены арэхамі.

Жывёле ўдалося пракруціць аперацыю ўсяго за некалькі дзён, пакуль машына была прыпаркаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0