Прадметы, што змяшчаліся ў страўніку пацыента. Фота kul.lt.

Прадметы, што змяшчаліся ў страўніку пацыента. Фота kul.lt.

Дактары з літоўскай Клайпеды выдалілі больш за кілаграм цвікоў і гаек з страўніка пацыента, чыё імя не называецца па прычынах медычнай тайны.

Дзіўны пацыент паступіў у Клайпедскі ўніверсітэцкі шпіталь з моцным болем у жываце. На рэнтгенаўскім здымку мужчыны медыкі пабачылі металічныя прадметы ў яго страўніку, прычым некаторыя з іх дасягалі даўжыні ў 10 сантыметраў, піша Guardian.

Каб дастаць усе іншародныя целы, спатрэбілася трохгадзінная аперацыя пад рэнтгеналагічным кантролем. Але ў выніку атрымалася пазбавіць пацыента ад усіх металічных прадметаў, нават ад самых маленькіх.

Пасля аперацыі пацыент знаходзіцца ў стабільным стане.

Медыкі распавялі мясцовым журналістам, што мужчына пачаў праглынаць металічныя прадметы пасля таго, як адмовіўся ад ужывання алкаголю. Аднак не паведамляецца, як канкрэтна адмова ад алкаголю паспрыяла фарміраванню такой незвычайнай звычкі.

На тое, каб назапасіць у страўніку больш за кілаграм цвікоў і гаек, пацыенту спатрэбіўся ўсяго толькі месяц. Іншародныя целы ў гастраэнтэралагічным тракце сустракаюцца даволі часта, аднак гэты выпадак унікальны праз іх колькасць.

Чытайце таксама: Некаторых вакцын хапае на ўсё жыццё. Вось чаму з кавідам не так

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0