• Новости
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
В мире
Фото 6 из 9

Фота Надзеі Бужан.

03.10.2021 / 09:59

Напряженность между Германией и США и «геополитическое оружие». За что критикуют трубопровод «Северный поток — 2»?

В начале сентября 2021 года Россия достроила один из своих наиболее амбициозных экономических и геополитических проектов — газопровод «Северный поток — 2», который, как предполагается, будет поставлять российский газ в Германию по дну Балтийского моря в обход Центральной и Восточной Европы. Несмотря на техническую готовность, многострадальный газопровод пока что так и не заработал — процедуры по сертификации еще не завершились. Многое сейчас зависит от того, какая правящая коалиция сложится в Германии по итогам выборов. Если у правительственной коалиции высокие должности займут зеленые или либералы (последовательные критики российского авторитаризма), то у 1230-километрового газопровода могут возникнуть серьезные проблемы.

ПП — 2 планавалі ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ ў 2019 годзе, падчас канцлерства Меркель, але праз амерыканскія санкцыі закончылі яго толькі ў верасні 2021 года, пасля ўгоды паміж Амерыкай і Нямеччынай. Газаправод цаной 11 мільярдаў даляраў падвоіць пастаўкі расійскага газу праз Балтыйскае мора і дапоўніць ужо існуючы газаправод «Паўночны паток», адкрыты ў 2011 годзе.

Разбіраемся, што стаяла за гэтым праектам, якія аргументы былі ў яго прыхільнікаў і крытыкаў, як зменіцца сітуацыя ва Усходняй Еўропе і амерыкана-нямецкія адносіны, а таксама чаму газ гэта амаль заўсёды пра геапалітыку.

Што такое «Паўночны паток — 2»?

Кантраверсійны газаправод ствараўся для таго, каб дастаўляць расійскі газ непасрэдна да галоўнага еўрапейскага спажыўца (Германіі), мінуючы Украіну, Беларусь і Польшчу. Аб’ект праходзіць па тэрыторыі трох краін ЕС: Фінляндыі, Швецыі і Даніі.

Адзін з самых доўгіх газаправодаў у свеце зможа пастаўляць штогод да 55 мільёнаў кубаметраў газу ў Еўропу.

Праект, які распрацоўваўся 10 гадоў, сутыкнуўся з інтэнсіўным ціскам і санкцыямі з-за апаскі, што трубаправод зробіць Еўропу занадта залежнай ад расійскага газу.

Фармальна «Паўночны паток — 2» кіруецца швейцарскай кампаніяй з фінансавымі інвестыцыямі пяці еўрапейскіх энергетычных кампаній, але фактычна газаправод належыць «Газпрому».

Навошта еўрапейцам і расіянам новыя газаправоды, калі ёсць старыя, праз Беларусь і Украіну?

Запуск першага «Паўночнага патоку» ў 2012 годзе.

Паўнамаштабныя пастаўкі расійскага газу ў Еўропу пачаліся яшчэ ў часы СССР, у тыя ж часы і былі спраектаваныя і пабудаваныя асноўныя газаправоды, па якіх Расія пастаўляе газ у Еўропу. На момант увядзення гэтых газаправодаў у эксплуатацыю ўнутраныя адміністрацыйныя межы савецкіх рэспублік не ўлічваліся, гэта была адзіная палітычная і эканамічная прастора, таму бесперабойнасць паставак была гарантаваная.

Ніхто не ізаляваў савецкія экспартныя газаправоды з расійскім газам ад украінскіх газаразмеркавальных сетак, то-бок ніхто не раздзяляў транзітны газ і газ для мясцовага спажывання.

Але калі СССР і сацыялістычная сістэма распаліся, аказалася, што гэтыя газаправоды з расійскім газам цяпер праходзяць праз тэрыторыі новых незалежных дзяржаў (Беларусі і Украіны). Палітычныя рэаліі змяніліся, адносіны гэтых краін не заўсёды характарызаваліся стабільнасцю, што прыводзіла да выкарыстання Расіяй газу як інструменту палітычнага ціску, а для Украіны і Беларусі такім інструментам быў іхні транзітны статус.

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубапровад «Паўночны паток «Паўночны паток — 2»?

Некалькі разоў гэта выклікала перабоі з пастаўкамі расійскага газу ў Еўропу ў разгар ацяпляльнага сезону (у 2006, 2007 і 2009 гадах). Гэтыя газавыя крызісы не падабаліся ні Еўропе, ні Расіі.

Расійскія газаправоды.

Яшчэ адзін матыў для будаўніцтва новых газаправодаў — уваход дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў заходнюю палітычную і вайсковую прастору. У часы існавання СССР расійскі газ экспартаваўся ў Заходнюю Еўропу прах Чэхаславакію, якая знаходзілася пад кантролем СССР і была часткай сацыялістычнай сістэмы. У 1990-я і 2000-я дзяржавы гэтага рэгіёна ўвайшлі ў склад НАТА і ЕС, што было з насцярожанасцю ўспрынята Расіяй.

Узнікла пытанне будаўніцтва новых газаправодаў, у абыход былых савецкіх рэспублік і краін былога сацыялістычнага лагеру. Для Еўропы, галоўнага спажыўца расійскага газу, гэта гучала прывабна, бо дазваляла гарантаваць большую бяспеку дастаўкі. А Расія з будаўніцтвам новых газаправодаў выбівала ў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы козыры ў будучых міждзяржаўных канфліктах.

На працягу апошніх некалькіх гадоў Еўропа закрывала свае ўласныя газавыя радовішчы, каб паменшыць ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Найбуйнейшае газавае радовішча ў Еўропе Гронінген выводзіцца з эксплуатацыі на восем гадоў раней, чым першапачаткова планавалася. Таму для краін ЕС крытычна важна гарантаваць сабе бяспеку паставак прыроднага газу. Асноўнымі экспарцёрамі газу на рынак ЕС акрамя Расіі з’яўляюцца Нарвегія і Алжыр, але іхнія экспартныя магчымасці таксама паніжаюцца. Нарвегія не плануе істотна павялічваць пастаўкі ў Еўропу, а ў Алжыры моцна вырасла ўнутранае спажыванне.

Здавалася б, чаму ва ўмовах пастаянных канфліктаў заходніх краін з Расіяй не пастаўляць у Еўропу газ з нейкай іншай краіны (напрыклад, ЗША)? Але не ўсё так проста.

Рэч у тым, што ў адрозненне ад нафтавага рынку (які з’яўляецца адзіным, сусветным і глабальным), адзінага газавага рынку проста не існуе. Ізалявана існуюць еўрапейскі, амерыканскі і азіяцкі рынкі, якія маюць розныя прынцыпы дастаўкі паліва і фармавання цаны.

І калі ў нейкай краіне ўзнікае дэфіцыт нафты праз недапастаўкі ад асноўнага экспарцёра, то не праблема купіць гэтую нафту ў іншай частцы свету (танкерныя перавозкі нафты надзвычайна танныя), а вось з газам так не працуе. Газ цяжэй і даражэй транспартаваць, таму заўсёды імкнуцца пастаўляць газ у суседнія рэгіёны.

На газавых рынках імпарцёры нашмат больш залежаць ад экспарцёраў, больш прывязаныя да іх, прывязаныя да інфраструктуры транспарціроўкі (газаправодаў ці суднаў са звадкаваным газам).

Агулам сама транспарціроўка прыроднага газу нашмат больш дарагая і складаная працэдура, чым транспарціроўка нафты, яна патрабуе спецыяльнай транспартнай інфраструктуры (газаправодаў альбо рэгазіфікацыйных тэрміналаў), таму хуткага глабальнага пераарыентавання на нейкі іншы газ тут быць не можа.

Тое, што на газавых рынках існуе такая моцная залежнасць імпарцёраў ад экспарцёраў (і наадварот), а таксама ад інфраструктуры транспартавання газу, прымушае краіны (такія як Германія і Расія) выбудоўваць доўгатэрміновыя двухбаковыя стратэгічныя адносіны.

Гэтая асаблівасць газавых рынкаў робіць сам газ геапалітычнай з’явай і інструментам геапалітыкі.

Чым апраўдваюць праект?

Еўрапейскія краіны сур’ёзна настроеныя правесці так званы «энергетычны пераход», то-бо перайсці да аднаўляльных крыніц энергіі і зменшыць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу.

Нягледзячы на істотны прагрэс, пакуль што краіны ЕС не могуць спадзявацца на аднаўляльныя крыніцы (накшталт энергіі ветру ці сонца) цалкам, таму важная роля ў энергетычным пераходзе належыць газу — гэта таксама вуглевадарод, але пры яго выкарыстанні колькасць вылучанага вуглякіслага газу нашмат меншая, чым, напрыклад, пры выкарыстанні вугалю.

Лабісты ПП — 2 у Еўропе сцвярджаюць, што праект прывядзе да змяншэння вылучэння CO2.

Па замове Nord Stream 2 у 2017 годзе нямецкай кансалтынгавай кампаніяй было праведзена даследаванне, якое паказвае, што выкарыстанне расійскага газу ў Еўропе лепшае для клімату, чым выкарыстанне амерыканскага газу. Прыродны газ, які транспартуецца з Расіі ў ЕС па трубаправодзе, мае меншы вугляродны след, чым пастаўкі звадкаванага газу з дапамогай судоў.

Яшчэ адзін з аргументаў на карысць ПП — 2 таксама экалагічны — магчымасць у перспектыве выкарыстоўваць газаправод для паставак вадароду. 

Лабісты Nord Stream 2 сцвярджаюць, што трубаправод прывядзе ў кароткатэрміновай перспектыве да зніжэння выдаткаў на газ у Германіі і ў суседніх краінах. Гэта зніжэнне нібыта павінна дапамагчы паскорыць адмову ад шкоднага вугалю, гаворыцца ў даследаванні.

Агулам у Еўропы мала добрых альтэрнатыў расейскаму газу. Найбольш верагоднай заменай расейскаму газу быў бы выхад на азіяцкія рынкі, але там існуе жорсткая канкурэнцыя з боку іншых краін, і газ там істотна даражэйшы.

Еўрапейцы таксама ўлічваюць пагаршэнне расійска-ўкраінскіх адносін, што для іх з’яўляецца дадатковым аргументам на карысць адмовы ад Украіны як транзітнай краіны для расійскага газу.

За што крытыкуюць праект?

Вашынгтон і многія краіны Усходняй Еўропы асцерагаюцца, што «Паўночны паток — 2» павялічыць залежнасць Еўропы ад расійскага газу, дасць Маскве больш уплыву на рэгіён і паслабіць Украіну. Прадстаўнікі Nord Stream 2 заўсёды аспрэчвалі абвінавачванні і настойвалі на тым, што гэта выключна камерцыйны праект па забеспячэнні Еўропы вялікай колькасцю газу, без геапалітычных чыннікаў.

Але Уладзімір Пуцін гадамі выкарыстоўваў прыродны газ у якасці палітычнай зброі, асабліва супраць Украіны, і «Паўночны паток — 2», падобна, накіраваны на ўзмацненне гэтага трэнду. 

Як украінская транзітная лінія, так і беларуска-польскі газаправод, хутчэй за ўсё, будуць менш выкарыстоўвацца для транзіту. Гэта дало б Расеі больш свабоды для агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны і Беларусі. Геапалітычны эфект ад запуску газаправода можа быць разбуральны. Відавочным намерам Расіі было сфармаваць саюз з Германіяй і Аўстрыяй (таксама з Нідэрландамі і Бельгіяй) супраць Усходняй і Паўночнай Еўропы. 

Кіеў разглядае «Паўночны паток — 2» як «небяспечную геапалітычную зброю», заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Гэта відавочна наносіць вялікую шкоду інтарэсам Украіны — і я думаю, што з боку Германіі ёсць вялікая доля крывадушнасці, сцвярджаючы, што яна хоча падтрымаць энергетычную бяспеку Украіны, і ўсё ж гэта абсалютна супярэчыць патрэбам Украіны ў энергетычнай бяспецы», — кажа Зяленскі.

Меркель супакойвае Украіну, яна заявіла, што «газ не павінен выкарыстоўвацца ў якасці геапалітычнай зброі».

Супраць праекту выступаюць таксама Польшча і Славакія, бо транзіт газу для іх з’яўляецца і крыніцай даходу. Хаця «Газпром» і дасягнуў пагаднення аб працягу транзіту газу праз Украіну як мінімум да 2024 года, што адбудзецца пасля 2024 года — невядома. Меркель паабяцала, што Еўропа зробіць усё магчымае, каб забяспечыць працяг паставак газу праз Украіну. 

Ад Германіі патрабавалі адмовіцца ад праекта і пасля атручвання ў 2020 годзе расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. 

Крытыкі ПП — 2 мяркуюць, што трубаправод несумяшчальны з еўрапейскімі кліматычнымі мэтамі, павялічвае залежнасць рэгіёну ад расейскага экспарту энэрганосьбітаў і падрывае доўгатэрміновыя мэты ЕС у галіне энергетычнай бяспекі і клімату.

Сярод адных з галоўных крытыкаў праекту ў Еўропе — зялёныя партыі. Яны разглядаюць спрэчны праект як палітычны і экалагічны правал Еўропы. На іх думку, ПП — 2 акажа негатыўны ўплыў на намаганні Украіны ў абароне свайго суверэнітэту і яе права выбіраць еўрапейскі шлях. Праект ставіць пад пагрозу энергетычны суверэнітэт Еўропы, заяўляюць зялёныя.

Яны таксама мяркуюць, што трубаправод супярэчыць Еўрапейскай «Зялёнай угодзе». Газ не варта разглядаць як прамежкавы крок на шляху да аднаўляльных крыніц энергіі, мяркуюць яны.

Таксама зялёныя з’яўляюцца аднымі з галоўных прынцыповых крытыкаў расійскага аўтарытарызму, таму яны супраць ПП — 2 і па палітычных меркаваннях. Праект выглядае дзіўна на фоне санкцый ЕС, уведзеных супраць Расіі.

Прагнозы будучага попыту на газ у ЕС моцна адрозніваюцца. Крытыкі ПП — 2 мяркуюць, што прагнозы энергаспажывання, якія нямецкі ўрад выкарыстаў для абгрунтавання неабходнасці «Паўночнага патоку — 2», значна завышаюць попыт на прыродны газ у Германіі і Еўропе.

Крытыкі ПП — 2 таксама звяртаюць увагу, што ён парушае рыначную энергетычную палітыку ЕС, якая патрабуе поўнага падзелу трубаправодаў і здабычы газу. ПП — 2 пад гэты крытэрый не падпадае, паколькі газаправод цалкам належыць Газпрому, вытворцу і пастаўшчыку газу. 

Таксама гэты праект крытыкуюць за сур'ёзную карупцыю на вышэйшым узроўні з боку «Газпрама» і Расіі сярод еўрапейскіх эліт. Завяршэнне ПП — 2 яшчэ больш узмоцніць уплыў Крамля сярод нямецкай палітычнай і эканамічнай эліты. Шэраг вядомых былых еўрапейскіх палітыкаў пасля выхаду на пенсію пачалі працаваць у расійскіх дзяржаўных кампаніях, самы вядомы з іх — экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр. Гэтыя расійскія кампаніі таксічныя, звязаныя з карупцыйнымі рызыкамі, кажуць крытыкі, таму такія праекты негатыўна ўплываюць на Еўропу.

ПП — 2 негатыўна паўплываў і на еўрапейска-амерыканскія адносіны. ЕС (асабліва Германія) у гэтай сітуацыі выглядае непаслядоўна. У ЗША ёсць адчуванне, што Еўропа не выконвае свае абавязацельствы ў галіне бяспекі. ЕС просіць у ЗША гарантый бяспекі, але пры першай жа магчымасці ўзмацняе ўплыў Расіі ў рэгіёне і падрывае сваю бяспеку.

Дамоўленасць Берліна і Вашынгтона

Адміністрацыі Трампа і Байдэна, большасць саюзнікаў па НАТА і еўрапейскія зялёныя выступалі супраць праекта, але канцлер Ангела Меркель не захацела адмовіцца ад яго.

Хаця чыноўнікі адміністрацыі Байдэна выступалі супраць будаўніцтва трубаправода, яны заявілі, што праект зайшоў занадта далёка, каб спыніць яго завяршэнне.

Фота Надзеі Бужан.

«Паўночны паток завершаны на 99%. Нічога немагчыма сказаць ці зрабіць, каб спыніць яго», — сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. «Але ў мяне, як вы ведаеце, былі вельмі плённыя дыскусіі з Ангелай Меркель, і яна працуе разам з урадам Германіі над абавязацельствам, якое прадугледжвае, што калі Расія сапраўды захоча нашкодзіць Украіне, то яна за гэта адкажа».

Будаўніцтва трубаправода прывяло да напружанасці ў адносінах паміж Германіяй і Злучанымі Штатамі, але Вашынгтон у рэшце рэшт адмовіўся ад санкцый.

Амерыканская адміністрацыя прыйшла да высновы, што санкцыі, раней уведзеныя Трампам, не спыняць будаўніцтва ПП — 2, але падарвуць саюзніцкія адносіны з Германіяй. Наладжванне адносін з адным са сваіх галоўных хаўруснікаў аказалася для ЗША ў прыярытэце.

У канцы мая адміністрацыя Байдэна скасавала санкцыі ЗША ў дачыненні да арганізатараў будаўніцтва трубаправода. Берлін у сваю чаргу таксама пайшоў на пэўныя кампрамісы.

Бакі дамовіліся, што Расія не можа выкарыстоўваць газ у якасці зброі супраць Украіны. Яны будуць рэалізоўваць меры па падтрымцы бяспекі і мадэрнізацыі энергетычнага сектара Украіны, уключаючы інтэграцыю яе электрасеткі ў еўрапейскую сістэму.

Калі Расія паспрабуе выкарыстоўваць энергію ў якасці эканамічнай зброі або здзейсніць агрэсію супраць Украіны, Германія ўвядзе санкцыі для абмежавання расійскага экспарту энерганосьбітаў.

ЗША і Германія таксама інвестуюць не менш за 1 мільярд даляраў у так званы «зялёны фонд», каб дапамагчы Украіне перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі. 

Газпрам стварыў штучны дэфіцыт?

Падчас цяперашняга энергетычнага крызісу ў Еўропе падліць алею ў агонь магла і Расія, якая спецыяльна не хоча пагасіць дэфіцыт газу ў Еўропе, каб стымуляваць еўрапейцаў хутчэй запусціць у эксплуатацыю «Паўночны паток — 2».

Але цалкам магчыма, што вольнага газу ў расійскага газавага манапаліста сапраўды няма. Да таго ж расійская газавая кампанія сама пацярпела ад пажару, які здарыўся на перапрацоўчым заводзе ў Сібіры. «Газпрам» забраніраваў на кастрычнік толькі траціну наяўных транспартных магутнасцяў па сваім трубаправодзе «Ямал» і ніякіх дадатковых паставак па ўкраінскім трубаправодзе.

Заканадаўцы ЕС заклікалі Еўрапейскую камісію расследаваць, ці не былі паводзіны кампаніі накіраваны на маніпуляцыю рынкам, і ці не з’яўляецца гэта ціскам на рэгулюючыя органы, каб яны хутчэй ухвалілі запуск «Паўночнага патоку — 2».

Фармальна Расія нічога не парушала, «Газпрам» працягвае выконваць свае абавязкі па доўгатэрміновых кантрактах. Але агулам цяперашняя сітуацыя выгадная Расіі, нават калі яна яе і не справакавала спецыяльна.

Хуткі запуск газаправода «Паўночнага патоку — 2» можа дапамагчы знізіць рэкордна высокія цэны на газ у Еўропе, заявіў журналістам прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Пытанне «Паўночнага патоку — 2» у нямецкіх выбарах

Нядаўна ў Германіі адбыліся парламенцкія выбары, на якіх зялёныя дамагліся выдатных вынікаў. Яны, магчыма, будуць іграць важную ролю ў новым урадзе. Адным з прынцыповых пытанняў для іх быў ПП — 2. Яны доўгі час выступалі супраць яго, і, здаецца, не збіраюцца змякчаць сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Аналена Бербак.

Калі кіраўніца зялёных Аналена Бербак стане міністрам замежных спраў Германіі (пра гэта пісала нямецкая прэса), гэта значна ўскладніць адносіны паміж Расіяй і Нямеччынай у энергетычных пытаннях.

Нават з улікам цікавасці Еўропы да расійскага газу вынікі выбараў у Нямеччыне з’яўляюцца рэальнай пагрозай для ПП — 2.

Спадарыня Бербак шмат разоў казала, што будзе выступаць супраць праекта нават пасля таго, як ён будзе завершаны.

Таму для Расіі было б надзейней, калі б кааліцыю сфармавалі сацыял-дэмакраты і ХДС / ХСС, без зялёных і лібералаў. У гэтым выпадку Расіі будзе прасцей завяршыць усе неабходныя працэдуры па сертыфікацыі «Паўночнага патоку — 2».

Ці сапраўды Нямеччына так залежыць ад расійскага газу?

Залежнасць Нямеччыны ад расійскага газу часта моцна перабольшваецца. Германія імпартуе амаль увесь спажываны ёю газ, прычым траціна яго паступае з Расіі, але Нарвегія і Нідэрланды пастаўляюць прыкладна такую самую колькасць. Усходняя Еўропа значна больш залежыць ад расійскага газу, і на яе прыпадае 39% усяго імпарту газу ў ЕС.

Заходняя Еўропа таксама атрымлівае газ з такіх краін як Нарвегія, Катар, афрыканскія краіны і Трынідад. Такія краіны як Польшча, Літва і Харватыя пабудавалі аб'екты для імпарту звадкаванага газу, каб дыверсіфікаваць свае крыніцы паставак. Еўрапейскі Саюз агулам зніжае ролю газу ў сваім энергаспажыванні, паколькі хутка расце доля чыстай энергіі.

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Прислать новость
Читайте еще
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
В Киеве почтили память Павла Шеремета
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
Политика и общество
Госсекретарь Совбеза рассказал об инициативе СК заочно привлекать граждан к уголовной ответственности
Провластный аналитик обвиннил в миграционном кризисе на белоруско-польской границе украинцев
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
В Киеве почтили память Павла Шеремета
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
Более 400 мигрантов забрал прилетевший в Минск из Ирака Boeing
Обо всём понемногу
Британский словарь Collins назвал слово 2021 года. И оно не связано с ковидом
Белорус Никита Бодяковский завоевал престижный золотой браслет в покерном турнире, выиграв почти полтора миллиона долларов
Телеграм-каналы: рэпер Моргенштерн уехал из России в Беларусь
Куклу, созданную в 1929 году по образу 3-летней тогда еще принцессы Елизаветы, продадут на аукционе
«Не боюсь осуждения». Эпатажная учительница преподает английский язык в минской школе
Рецепт на выходные: три блюда из авокадо
«Вычеркнули из-за моей гражданской позиции». Александра Патлиса передумали приглашать на концерт памяти Мулявина
Спорт
Россия — Польша, Шотландия — Украина: определилась сеть стыковых матчей ЧМ по футболу
Пропавшая китайская теннисистка Пэн Шуай поговорила по телефону с главой МОК
В возрасте 42 лет от коронавируса скончался бывший футболист сборной Беларуси Денис Ковба
Определились все участники стыковых матчей к ЧМ по футболу: среди них Россия, Украина и Польша
Гандболист Сергей Рутенко возглавил Белорусскую теннисную федерацию
Соболенко не смогла пробиться в полуфинал итогового турнира WTA и изо всей силы швырнула ракетку о корт
Виталий Гурков стал тренером сборной Украины по муай-тай и везет спортсменку на чемпионат мира
Происшествия
На границе погиб очередной мигрант
В Минске автомобиль скорой помощи насмерть сбил мужчину на пешеходном переходе
Молодечненец засунул жене ножницы в рот и угрожал убийством — получил полтора года домашней химии
Житель Могилева убил таксиста ударом ножа в сердце. 19 лет спустя за убийство вынесли приговор

На мусороперерабатывающем заводе в Минске нашли тело новорожденной девочки
Арсенал огнестрельного оружия найден в Украине на границе с Беларусью
В центре Бреста сегодня на час пропало электричество
На одной из шахт в России погибли 52 человека
Полезная инфа
Белгидромет объявил штормовое предупреждение на субботу из-за снега
В субботу на севере Беларуси прогнозируют сильный снегопад
Синоптики предупредили о гололедице
В Беларуси выпал снег ФОТО
Здоровье
«Вакцина появилась не с кондачка!» Профессор Карпов ответил антивакцинаторам
Минздрав про ковид: За сутки в Беларуси выявлен 1 671 заболевший

Омикрон. Запомните это слово, вы его будете слышать часто
Гуманитарный груз от ВОЗ прибыл в Беларусь
Почему шведы покупают каждую субботу по килограмму конфет на семью, а зубы у них одни из лучших в Европе
Беларуская мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Павел Северинец призвал священников вести богослужения по-белорусски. Хотя бы раз в неделю
Создается база для распознавания белорусской речи — присоединиться может каждый

Что значит kumbaya moment, о котором упомянул Байден?
Марк — Марык, Аліса — Аля: ищем белорусские формы популярных детских имен
Авто
В Минске 9-балльные пробки
Белорусские автодилеры отказываются продавать машины россиянам
Белстат рассказал, какие марки машин наиболее популярны среди белорусов
Пригнать из Европы «неубитую» машину. Какие варианты и что с ценами
Экономика
Красная икра в Беларуси за год подорожала в полтора-два раза. Предполагалось, что причина в путине, но не
Нефть подешевела на 10% после сообщений о новом штамме коронавируса
Доллар растет уже несколько дней, а нефть продолжает дешеветь. Чего ждать белорусам?
На торгах курс доллара превысил отметку 2,55 рубля
Мнения
«Нашей Ниве» — 115. Что кажется редакции главным на сегодня?
Три надежных способа поддержать нашенивцев и других узников «Володарки». Подсказывает жена Андрея Скурко
«Меня учили гордиться, что я белорус». Что пишет из СИЗО главный редактор «НН», которому снова продлили срок
Сергей Будкин о Сергее Филимонове: Он сформировал вкус целого поколения белорусов
История
Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адреса редакции и любимое кафе Купалы. Гид по виленским местам «Нашай Нівы». Много ФОТО
Что объединяет Фрациска Скорину с Джоном Уиклифом и Яном Гусом?
«А вы почему не на работе?» Как в советские времена преследовали тунеядцев и откуда пошло слово «борзый»
Это первый в истории снимок беларусского города ФОТОФАКТ
План Огинского. Как пытались возродить Великое Княжество Литовское под скипетром Российской империи
Культура
Умер писатель Николай Метлицкий
Литературную премию имени Ежи Гедройца получила книга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежновец
Фильм недели: «Охотники за привидениями: наследники». Реальный шанс расслабиться
Некляев начал серию презентаций своего нового романа — о Янке Купале и студенте Московского литературного института
Режиссера Валерия Мазынского лишили пенсии за особые заслуги перед Республикой Беларусь
«Решение пришло извне». Что происходит в витебском театре, где в спектакле прозвучало «Жыве Фландрыя!» и началась череда увольнений?
ТБМ призывает на «талаку», чтобы освободить офис перед закрытием
Наука и технологии
В Амстердаме тестируют лодки-роботы: они будут перевозить людей и собирать мусор
Легендарный плеер нулевых Winamp готовится к возрождению
Как космические спутники размером с коробку из-под обуви меняют мир
Новое слово в передвижении по воде. Возможно, через несколько лет будем таким же образом добираться на работу по Неману или Припяти
Избежать Армагеддона. Впервые человечество направит космический зонд для столкновения с астероидом, чтобы изменить его траекторию
Новая востребованная профессия data scientist с шестизначной зарплатой
История невероятного успеха. Как Binance стала крупнейшей в мире криптобиржей
Любовь и секс
Бородатый анекдот от «Кокобая» против «вагинного маркетинга»: скандал вокруг рекламы женской клиники
«Можно вон ту девушку в очках?» На присяге в Печах парень сделал предложение своей любимой
Самыми сексуальными в мире сейчас считаются мужчины 50+
Почему в голливудском кино все меньше секса?
Бразильянка женилась сама на себе — и развелась через два с половиной месяца
Белорусский поэт ищет жену через фейсбук: «Предпочтение отдается полешучкам и женщинам с длинными волосами»
«Никто из мужчин не понимает двусмысленности». Как выйти замуж за айтишника и не развестись
В мире
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
В Киеве почтили память Павла Шеремета
ВОЗ объяснила название штамма «омикрон» и пропуск двух букв алфавита
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
Новая волна ковида накрывает Западную Европу. Германия и Великобритания лидируют по числу новых случаев
«Лучшие результаты за последние 12 лет». Заместитель главы администрации президента Крутой рассказал об экономике в условиях санкций
Главное
Госсекретарь Совбеза рассказал об инициативе СК заочно привлекать граждан к уголовной ответственности
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
В Киеве почтили память Павла Шеремета
Провластный аналитик обвиннил в миграционном кризисе на белоруско-польской границе украинцев
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
«Вакцина появилась не с кондачка!» Профессор Карпов ответил антивакцинаторам
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
Обо всем понемногу
Умер журналист Роман Яковлевский
Временный поверенный в делах США в Беларуси встретился с семьями белорусских политзаключенных ФОТОФАКТ
Журналист Би-би-си Стив Розенберг играет» Купалинку « на фортепиано
Отгадайте белорусского классика по фото ТЕСТ
Фото / Видео
Театральная волна солидарности. Какие спектакли о репрессиях в Беларуси появились в мире и где их можно посмотреть?
Рассказываем невероятную историю любви двух белорусов: подпольная типография, вербовка КГБ, СИЗО, переход границы через холодную речку
Опрос
Анекдоты
Анекдот. Как будет называться белорусский «Моссад»
Анекдот. А оказалось, что не мы…
Анекдот. «Всем папицот» и «всем папитнацать»
Самое читаемое
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
Отгадайте белорусского классика по фото ТЕСТ
В Бресте лишили гражданства 27-летнего парня, который родился и вырос в Беларуси
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
Лукашенко — мигрантам: «Пройдете — идите. Мы не будем вас задерживать»
Популярное в соцсетях
Рассказываем невероятную историю любви двух белорусов: подпольная типография, вербовка КГБ, СИЗО, переход границы через холодную речку
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
Демсилы предложили делать пометки в бюллетенях на референдуме так, чтобы они были недействительными. Есть ли в этом смысл?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
Горячие темы
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
«Срочно надо найти пострадавших милиционеров». В интернет слили разговор человека с голосом, похожим на голос Караева
Россия готовится к новому вторжению? Российская разведка назвала ситуацию в Украине похожей на ситуацию в Грузии в 2008
Спросили у Госпогранкомитета, почему не задержали мигрантов в пограничной зоне, как того требует закон. И вот что нам ответили
Беженец или мигрант? В чем разница и почему называть экономических мигрантов «беженцами» идет во вред реальным беженцам?
Что будет с белорусской экономикой, если Польша закроет границу, а Лукашенко — транзит газа?
«Москва хотела бы увеличить в Беларуси свое постоянное военное присутствие» Какова роль России в мигрантском кризисе?
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Мы благодарим
Прислать новость Поддержать НН
Версия для смартфонов
Новости Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тесты
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
  • Wearebettors.com
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх