• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 6 з 7
05.10.2021 / 08:29

«Сваякі казалі: хопіць, як матылькі, біцца аб лямпу, нікому ў краіне гэта не трэба». Інтэрв'ю з жонкай Яўгена Афнагеля

«Родныя зняволеных становяцца перад выбарам — ці ставіць сваё жыццё на паўзу, пакуль любімы чалавек у турме, ці жыць толькі перадачамі і спатканнямі», — заўважае Кацярына Людвіг. Яе мужу, актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, далі сем год узмоцненага рэжыму. Пра затрыманне на канспіратыўнай кватэры, трывожнае чаканне навін з калоніі і каханне, мацнейшае за абставіны, — у гэтым інтэрв'ю.

«Баялася, што могуць пачаць штурм дома ўночы, а я нічога не ўбачу без лінзаў»

«Наша Ніва»: Чыталі, што з лета мінулага года за вашым домам было сачэнне. Як гэта выглядала?

Кацярына Людвіг: Гэта было ў чэрвені. Суседзі сталі паведамляць пра падазроныя машыны і людзей у нашым квартале. Было мінімум чатыры бусы, якія стаялі на суседніх вуліцах, а таксама машыны з людзьмі ў штацкім у пачатку і канцы нашага пасёлка.

Яны дзяжурылі і ўдзень, і ўначы, перыядычна патрулявалі вуліцы. Мы прачыталі, што арыштаваны Павел Севярынец, перспектыва сядзець на Акрэсціна да выбараў не вабіла, і Жэня вырашыў заставацца дома. У той час, відаць, былі яшчэ нейкія рамкі і яны не ўварваліся ўнутр.

Канечне, была напружаная сітуацыя, калі даводзілася пастаянна быць напагатове. Мяне яны не чапалі, таму ўдавалася выгульваць сабак і ездзіць у горад. Але ў мяне тады быў дрэнны зрок (-6.5), і я вельмі баялася, што могуць пачаць штурм дома ўночы, каб усё ж такі затрымаць Жэню, а я нічога не ўбачу без лінзаў.

Таму, як толькі яны з’ехалі, а здарылася гэта недзе праз паўтара тыдня, я запісалася на лазерную карэкцыю зроку, на якую ніяк не рашалася. Так што хоць нейкі плюс у гэтай гісторыі.

«НН»: Што вам вядома пра затрыманне мужа?

КЛ: Яго затрымалі на здымнай кватэры, у якую ён пераехаў пасля выбараў, бо чакаў, што за ім могуць прыйсці. Дзе яна знаходзілася — я не ведаю. Ведаю, што дзверы ўзломвалі, доўга з імі вазіліся, за гэты час ён паспеў сабрацца і чакаў, калі ўвойдуць.

«Жэня хацеў навучыць сабак ездзіць у вупражы, каб зімой катацца па лесе»

«НН»: Вы разам 10 год. Як пазнаёміліся?

КЛ: Мы пазнаёміліся ў «Еўрапейскай Беларусі», разам удзельнічалі ў выбарчай кампаніі 2010 года, але пачалі сустракацца ў 2011-м у Вільнюсе, калі былі ў эміграцыі.

«НН»: Чым Яўген вас скарыў?

КЛ: Сваёй дабрынёй, пачуццём гумару, любоўю да жывёл і ўменнем гатаваць. Нам заўсёды было лёгка і весела разам. Па выходных Жэня часта рабіў мне каву з карыцай і выпякаў печыва, гэта было нашай традыцыяй.

«НН»: Для грамадскасці ён — палітычны актывіст. А якім вы яго ведаеце?

КЛ: Як вечна пазітыўнага чалавека з усмешкай, які любіць нешта будаваць, глядзець фэнтэзі, пастаянна спрабуе прынесці ў дом бяздомных катоў і вельмі любіць Беларусь і гісторыю.

Пасля кожнага нашага падарожжа ён яшчэ месяц гатаваў дома традыцыйныя стравы краіны, у якой мы пабывалі. Ён любіць гуляць у шахматы, часта гуляў са сваім бацькам, а цяпер скардзіцца, што ніхто з камеры не хоча, бо ён усіх абыгрывае.

«НН»: Тры сабакі ў вас даўно? Чаму менавіта маламутаў завялі?

КЛ: Жэня заўсёды хацеў паўночную пароду — ці маламута, ці самаеда. Яму падабаецца, што яны добрыя, незалежныя і свабодалюбныя. А трое іх стала ў 2017 годзе, калі Жэня вырашыў пакінуць двух шчанюкоў ад нашай сабакі Шціі і захацеў навучыць іх ездзіць у вупражы, каб зімой катацца па лесе (мы жывем каля яго). У выніку трэніроўкі праваліліся — усе трое пастаянна беглі ў розныя бакі (усміхаецца). Затое было весела назіраць за гэтым.

Яны наймілейшыя стварэнні, але часам дрэнна сябе паводзяць. Неяк выцягнулі з падвалу пакет з ёлачнымі цацкамі, раскідалі па ўсім двары і частку зацягнулі сабе ў будкі. Але нягледзячы на іх выхадкі, я вельмі рада, што сабак трое і кожны са сваім характарам.

«НН»: А што за гісторыя, калі падчас аднаго з вобшукаў шчанюкі нарадзіліся?

КЛ: О, гэту гісторыю я не забуду ніколі! Было 23 сакавіка 2017 года. Я чакала ўвечары Жэню дома ў маёй мамы, бо па ўсіх прыкметах было бачна, што наша сабака вось-вось пачне нараджаць. Было вельмі хвалююча, мы паглядзелі кучу ролікаў, каб зразумець, як прымаць роды і як сябе весці, калі штосьці пойдзе не так. Але Жэня ўсё не браў слухаўку і не адказваў на паведамленні.

Праз некалькі гадзін я вырашыла пайсці паглядзець, дзе наша машына, бо ўжо закрадаліся сумневы. Адчыняю дзверы, а на лесвічнай пляцоўцы стаіць Жэня ў кайданках і пяць ці шэсць міліцыянтаў з Першамайскага РУУС. Аказалася, што ў нас будзе вобшук. У той год былі пратэсты супраць дэкрэта аб дармаедстве, і таму перад Днём Волі пачаліся прэвентыўныя арышты.

Літаральна з пачатку вобшуку наша сабака пачала нараджаць на кухні. Міліцыянты адабралі тэлефоны, настойвалі на тым, каб усе знаходзіліся ў адным пакоі, але потым пад аглушальны вой сабакі дазволілі быць побач і патэлефанаваць ветэрынару для кансультацый. Яны самі так перапужаліся, што нават не зайшлі на кухню, каб там правесці вобшук. Агулам гэта нагадвала дурдом: куча міліцыянтаў рыецца ў шафах, суседзі-панятыя распытваюць маю маму пра рамонт, Жэня сядзіць у кайданках, сабака крычыць, а я прымаю роды.

У выніку праз некалькі гадзін Жэню забралі на 15 сутак, а мы з мамай і сабакам паехалі ў ветклініку, бо роды спыніліся. Падчас вобшуку паспелі з’явіцца на свет тры шчанюкі, астатнія пяць — у клініцы.

«Расказваў, як вучыў турэцкую і займаўся муай-тай у турэмным дворыку»

«НН»: Як прайшло ваша спатканне ў СІЗА?

КЛ: За год знаходжання там мы атрымалі тры спатканні. Першыя два былі вясёлыя, мы расказвалі смешныя гісторыі, я дзялілася апошнімі навінамі ад сяброў і сваякоў. Жэня расказваў, як яны штовечар гуляюць у мафію і спяваюць беларускія песні.

Апошні раз мы бачыліся ў пачатку верасня і абмяркоўвалі будучы этап у Наваполацк. Агулам было трывожна, пужала невядомасць. У той жа час пасля году ў СІЗА Жэня казаў, што хоча хутчэй паехаць у калонію, каб нарэшце змяніць абстаноўку, пачаць працаваць, а не сядзець у чатырох сценах.

«НН»: Што муж піша ў лістах?

КЛ: Жэня піша, якія кнігі прачытаў, з кім перапісваецца, якія перадачы глядзеў па тэлевізары (у асноўным гэта «Арол і рэшка»). Ён вельмі шмат чытае: у Магілёве бібліятэкар прыходзіў менавіта да яго і пытаўся, якія кнігі выдаваць на камеру, бо ён ведае, каму што можа спадабацца з асартыменту турэмнай бібліятэкі. Таксама за час знаходжання ў СІЗА ў Жэні адкрыўся талент да малявання. Нядаўна даслаў серыю карцінак жывёл у афрыканскім стылі цінга-цінга.

За ўвесь час ён сядзеў са многімі цікавымі людзьмі, у якіх вучыўся чамусьці новаму — напрыклад, турэцкай і кітайскай мове, ландшафтнаму дызайну. Займаўся муай-тай у турэмным дворыку.

«НН»: Пра тое, як выглядае этап у калонію, расказваў?

КЛ: Днямі атрымала першы ліст ад яго з калоніі. Піша, што этап прайшоў добра, заехаў за адзін дзень з Магілёва ў Наваполацк. Зараз асвойваецца на новым месцы, пакуль на каранціне.

Піша, што ўпершыню за год пабачыў дрэвы і можа глядзець на неба без кратаў. Радуецца, што цяпер не давядзецца сядзець у камеры, дзе кураць. Пра работу стане вядома праз два тыдні, калі яго размяркуюць у атрад.

«Менавіта ў такіх сітуацыях правяраецца каханне»

«НН»: Вы пасля выбараў збіраліся вырашыць — заставацца тут ці з’язджаць. Чаму гэта пытанне абмяркоўвалася і што прымусіла застацца?

КЛ: Жэня даўно ўдзельнічае ў палітычным жыцці Беларусі, да 2020 года неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. Дый у мяне былі суткі яшчэ ў 2011-м. Сваякі казалі нам: можа, хопіць, як матылькі, біцца аб лямпу, нікому ў краіне гэта не трэба, на пратэсты выходзіць пару тысяч, а Жэня вечна на сутках, тэлефоны на праслухоўцы, вакол дома АМАП, жыццё адно, і не варта яго так пражываць.

Таму мы вырашылі паглядзець, што будзе ў 2020-м, і калі сапраўды нікому нічога не трэба, то з’едзем. Але ў жніўні мы пабачылі краіну, у якой хочацца жыць, і людзей, з якімі хочацца жыць побач.

«НН»: Вы ўжо былі ў эміграцыі. Як гэта — вяртацца дадому праз пяць год? 

КЛ: Гэта было крута. Мы былі ў такой эйфарыі, вельмі сумавалі ўвесь гэты час па Беларусі, Мінску, сям’і і сябрам. Пачалі будаваць дом сваімі рукамі, хадзілі на канцэрты і футбольныя матчы, падарожнічалі па краіне.

У нас дома пастаянна былі госці, мы спрабавалі нагнаць усё, што ўпусцілі за пяць год па-за Беларуссю. Гэта быў насамрэч шчаслівы час.

«НН»: Калі параўнаць па эмоцыях стан пасля 2010-га і цяпер — што для вас складаней? Цяпер многія кажуць пра страх і адчай.

КЛ: Так, цяпер нашмат цяжэй, бо я моцна перажываю не толькі за Жэню, яго здароўе і ўмовы ў турме, але і за сітуацыю ў краіне, за іншых палітвязняў.

«НН»: Што вам дапамагае трымацца?

КЛ: Падтрымка сяброў і сям’і, мары пра будучыню, падарожжы.

Часта сваякі зняволеных становяцца перад выбарам — ці ставіць сваё жыццё на паўзу, пакуль любімы чалавек у турме, ці жыць толькі перадачамі і спатканнямі.

І я для сябе вырашыла, што трэба нават у такой сітуацыі спрабаваць знаходзіць радасныя моманты і спраўджваць мары. І летам мы з сяброўкай лёталі на Паўночны Ледавіты акіян (спыняліся ў вёсцы Цярыберка ў Расіі), каб паглядзець на кітоў і дэльфінаў. А ўзімку, спадзяюся, нам удасца злавіць паўночнае ззянне.

«НН»: Захаваць каханне ў такіх умовах складана?

КЛ: Канечне, складана не бачыцца амаль год, камунікаваць праз лісты, якія не заўсёды даходзяць. Але мне здаецца, менавіта ў такіх сітуацыях правяраецца каханне, менавіта для гэтага патрэбна сям’я — каб заўсёды адчуваць падтрымку і апору. Жэня стараецца дарыць мне на ўсе святы кветкі з дапамогай сяброў, а яму заўсёды збіраю лепшыя перадачы.

***

Адрас для лістоў: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Nashaniva.com, фоты з асабістага архіву сям'і

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую перавялі з калоніі ў СІЗА па новай крымінальнай справе
Палітыка і грамадства
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Здарэнні
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
У Наваполацку п'яны на Peugeot разбіў пяць аўтамабіляў
Карысная інфа
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Рабаў: Снежань у гэтым годзе чакаецца цяплейшы, чым звычайна
Здароўе
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам
У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон
Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Галоўнае
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Усяго патроху
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Менеджара EPAM затрымаў САХР з аўтаматамі і шчытамі — за падпіскі і каментарыі ВІДЭА
Фота / Відэа
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх