Гігін пры сваім прызначэнні паабяцаў «доўга не разгойдвацца».

Фота: bsu.by

Фота: bsu.by

«Таварыства» Веды» — арганізацыя з велізарнай гісторыяй, знакавае абʼяднанне, якое ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю навукі. У апошні час яно было не вельмі прыкметна ў інфармацыйнай і грамадскай прасторы», — заўважыў Гігін і дадаў, што

цяпер стаіць задача «зрабіць з арганізацыі інструмент данясення актуальнай грамадска-палітычнай, гісторыка-культурнай і іншай інфармацыі да грамадзян краіны. Бо ва ўмовах гібрыднай вайны ў Беларусі ствараецца шмат негатыўных стэрэатыпаў».

Гігін паабяцаў, што дзейнасць таварыства будзе актывізавана.

Дарэчы, у свой час Лукашэнка як раз быў адказным сакратаром таварыства «Веды» ў Шклове. Відаць, ён лічыць той вопыт удалым, калі зноў звярнуўся да гэтага савецкага інструмента прапаганды.

Новым дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызначаная кандыдат філасофскіх навук Вераніка Сайганова

Працоўную дзейнасць у БДУ пачала ў 2006 годзе. Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам на кафедры філасофіі і метадалогіі навукі. У 2018 годзе стала загадчыцай кафедры філасофіі культуры.

Фота: bsu.by

Фота: bsu.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0