1. Віктар Прусаў 17 верасня 2021 г. асуджаны судом на закрытым пасяджэнні паводле арт. 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;
  2. Канстанцін Міхальцоў 22 верасня 2021 года асуджаны судом Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці паводле арт. 364, 342 і 368 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і перашкаджэнне затрыманню іншага ўдзельніка мірнага сходу да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;
  3. Арсеній Шчарбінін асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці паводле арт. 342 і 364 КК за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
  4. Мікіта Фільчук асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 КК да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
  5. Павел Камінскі асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 КК да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
  6. Андрэй Навіцкі 30 верасня 2021 г. асуджаны судом Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў 368, 342 і 295 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і захоўванне 33 грам пораху да пяці гадоў зняволення ў папраўчай калоніі.

Агулам у Беларусі цяпер 728 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0