«Спачатку прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў два разы грозна памахаў пальцам у адрас афіцыйнага Мінска з нагоды блакавання сайта «Комсомольской правды в Беларуси». Услед за ім у тым жа тоне выказаліся некаторыя расійскія прадзяржаўныя арганізацыі і паўафіцыйныя асобы. Галоўны рэдактар «КП» Уладзімір Сунгоркін быў сама непрымірымасць і непахіснасць.

Замах быў моцны. Здавалася б, карыстаючыся слабасцю і большай залежнасцю Лукашэнкі ад Расіі, дзеля вырашэння такога дробнага пытання не спатрэбіцца шмат намаганняў.

Аднак раптам 5 кастрычніка маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» вырашылі закрыць беларускае прадстаўніцтва «любімай газеты Пуціна». Мала ў каго быў сумнеў, што з Крамля быў атрыманы адпаведны сігнал. Фактычна тое пацвердзіў 6 кастрычніка той жа Пяскоў, заявіўшы, што гэта «адзінае правільнае рашэнне», — заўважае палітолаг.

Уладзімір Пуцін у рэдакцыі «Камсамольскай праўды» ў Маскве, 2018 год. 

«Таксама прэс-сакратар прэзідэнта Расіі прагаварыў вельмі дзіўную рэпліку. Маўляў, у Крамлі хацелі б спадзявацца, што пераслед карэспандэнта «Камсамольскай праўды» ў Беларусі Генадзя Мажэйкі не звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю. 

Фактычна ўсё гэта азначае падпісанне Расіяй акту аб капітуляцыі. І гэтая краіна прэтэндуе на статус вялікай дзяржавы?» — рэзюмуе Валерый Карбалевіч. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?