Чарговая ахвяра міграцыйнага крызісу — на літоўскай мяжы знайшлі цела шры-ланкійца.
БТ паведаміла пра новую смерць на мяжы. 5 кастрычніка ў кустах за 500 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы быў знойдзены труп мужчыны. Побач знайшлі мабільны тэлефон, пластыкавыя карты і дакументы на імя 29-гадовага грамадзяніна Шры-Ланкі Рыгавана Кірушантана.
Прычына смерці высвятляецца.
0
0
0
0
0
0