Аляксандр Лукашэнка заклікае не верыць чуткам і інсінуацыям, што распускаюцца ў некаторых СМІ, пра адыход Беларусі ад Расіі.

Пра гэта ён паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй Падліковай палаты Расіі Сяргеем Сцяпашыным.

«Мы ніколі не адыдзем ад Расіі, гэтак жа як Расія ніколі не пакіне нас, — сказаў кіраўнік Беларусі. —

Усё, што яны пішуць наконт гэтага, — поўная хлусня і наўмыснае скажэнне фактаў

па любой, нават самай нязначнай падставе. Не гаворачы ўжо аб эканамічных і палітычных адносінах паміж Беларуссю і Расіяй».

«Гэта антынароднае лобі, якое актывізавалася ў Расіі і ў нас», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідэр падкрэсліў, звяртаючыся да Сяргея Сцяпашына: «Мы заўсёды былі разам і будзем. І таму работы ў КДК і Падліковай палаты на перспектыву вельмі многа. Я ўпэўнены, што яе будзе яшчэ больш».

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што па ўсіх напрамках узаемадзеянне паміж двума ведамствамі будзе мацнець. «Я заўсёды падтрымліваю любое ваша ўмяшанне ў любое пытанне ўзаемаадносін дзяржаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Кантроль заўсёды будзе пры любой уладзе адным з найважнейшых напрамкаў дзяржаўнай дзейнасці».

Уладзімір Васількоў, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0