На мінулым тыдні Аб’яднанне моладзі Беларускай праваслаўнай царквы правяло летнік у Глыбокім. Падчас чысткі сутарэнняў сабора Раства Багародзіцы былі знойдзены чалавечыя парэшткі.

Настаяцель царквы айцец Сергій Грамыка ўгледжвае прыкметы таго, што людзі памерлі гвалтоўнай смерцю. Але святар адзначае, што слядоў ад куль не відаць.

Частка трупаў не маюць на сябе вопраткі і абутку. Дакладную колькасць загінулых палічыць цяжка. Сярод знойдзеных асабістых рэчаў быў пачак ад цыгарэт з польскімі надпісамі.

Верагодна, людзі загінулі не пазней за 1939 год.

Краязнаўца Уладзімір Скрабатун расказвае, што сутарэнні пад царквой вялікія. Яны ніколі не даследаваліся. І колькасць падобных пахаванняў можа ўзрасці пры далейшых пошуках.

Пакуль парэшткі застаюцца ў царкве. Пракуратура Глыбокага распачала следства.

Сяргей Макарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0