— У 2003 годзе, на 20-годдзе ТВЛ, на гэтым камені выбілі эмблему ТВЛ. Губляюцца ў загадках, каму камень спатрэбіўся. Ясная, што яго вывозілі з дапамогай тэхналогіі — напісаў Алесь Аркуш у фэйсбуку.

Гісторыкі і краязнаўцы кажуць, што камень лічыўся адной з славутасцяў Полацка, але не быў прызнаны гістарычнай каштоўнасцю.

У райвыканкаме паведамілі, што камунальнікам камень не мог спатрэбіцца ні для якіх патрэб. А паколькі тэрыторыя, дзе ён знаходзіўся, ахоўная, то людзі, якія забралі камень, парушылі закон.

У міліцыі кажуць, што правядуць праверку.