Найбольш дзейсная вакцына — «Спутнік V». Пра гэта заявіла галоўны санітарны лекар сталіцы Святлана Ярмак, піша «Мінск-Навіны».

Эфектыўнасць «Спутніка» большая за 93%, што даказана даследаваннямі папуляцыйнага імунітэту, якія ўжо двойчы праходзілі ў Мінску.

Кітайская вакцына мае эфектыўнасць 70-75%.

«Спутнік лайт» — аднакампанентная вакцына, прызначана для маладога насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Пасля яе імунітэт фармуецца на тэрмін да 6 месяцаў, а пасля двухкампанентных прышчэпак — на больш працяглы.

Святлана Ярмак таксама нагадала, што ў сталіцы можна прышчапіцца ў 39 амбулаторна-паліклінічных установах, 10 стацыянарах, 30 гандлёвых цэнтрах, пунктах вакцынацыі на асобных станцыях метрапалітэна. У некаторых арганізацыях можна запісацца онлайн на пэўны час.

Па даных Міністэрства аховы здароўя, у краіне вакцынаваліся поўным курсам 1,7 млн чалавек.

14 верасня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусь прыйшла чарговая хваля COVID-19.

Інфекцыяніст Салавей расказаў, як правільна карыстацца пульсаксіметрам і на што звяртаць увагу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0