Грузавы аўтамабіль Man, які прыбыў з Беларусі, мытнікі праверылі з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю. Службовыя асобы падазравалі, што аўтамабіль мог перавозіць кантрабанду, піша Delfi.lt.

Калі дзверы адчыніліся, мытнікі ўбачылі ў задняй частцы паўпрычэпа велізарныя мяшкі з драўнянымі грануламі. Неўзабаве ў тых жа мяшках былі выяўленыя пачкі цыгарэт.

Паводле папярэдніх звестак, у грузавіку перавозілася каля 1500 каробак (750 тысяч пачкаў) беларускіх цыгарэт Fest, кошт якіх з улікам падаткаў складае 2,737 млн. еўра.

Грузавік і кантрабанда затрыманыя.

Гэта адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды на літоўскай мытні сёлета.

Чытайце таксама: Інтэрпал шукае беларускую візажыстку Кацю Эйфарыю — што вядома?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0