Улады Германіі расследуюць магчымае дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да перавозкі нелегальных мігрантаў у Германію. Пра гэта паведаміла ў нядзелю газета Bild am Sonntag са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Германскія следчыя лічаць, што «з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкі мігрантаў» Лукашэнка нібыта «хоча шантажаваць Еўропу з мэтай зняцця санкцый» з Мінска. З пачатку жніўня гэтага года праз Беларусь у Нямеччыну (праз тэрыторыю Польшчы) нелегальна дабраліся амаль 4 тысячы замежнікаў, з іх толькі за першы тыдзень кастрычніка — 1183. Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра сірыйцаў і іракцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0