photo.bymeia.net

photo.bymeia.net

Міністэрства гандлю прапануе забараніць вытворчасць і продаж у Беларусі слабаалкагольных напояў. Адпаведную прапанову міністэрства накіравала ва ўрад, паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі.

«Мы рашуча выступаем супраць вытворчасці і рэалізацыі слабаалкагольных напояў, такіх як джын‑тонік»,
— заявіў намеснік міністра. Ён адзначыў, што Мінгандлю сур’ёзна турбуе сітуацыя са спажываннем гэтых напояў на фоне алкагалізацыі насельніцтва.

Паводле слоў Свянціцкага, за спажываннем слабаалкагольных напояў няма належнага кантролю, бо яны «выпадаюць з‑пад дзеяння закона аб рэгуляванні абароту алкагольнай прадукцыі».

Намеснік міністра нагадаў, што ў мінулым годзе ў Беларусі спажыванне алкаголю на душу насельніцтва склала 12,4 літра чыстага спірту.

»Гэта шмат, — канстатаваў ён, адзначыўшы, што з мэтай барацьбы з алкагалізацыяй, — у Беларусі нямала робіцца для павышэння якасці алкагольных напояў». У прыватнасці, паступова скарачаецца вытворчасць пладова‑ягадных він. «Нашы вінаробчыя прадпрыемствы займаюцца ў асноўным вытворчасцю вінаградных він», — адзначыў Свянціцкі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0