У Татарстане ў раёне горада Мензелінск разбіўся лёгкі самалёт L-410, які належаў мясцоваму аэраклубу. Па ўдакладненых даных, на борце былі 22 чалавекі: 20 парашутыстаў і два члены экіпажа. 16 з іх загінулі, яшчэ шасцёра шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Самалёт упаў адразу пасля ўзлёту з аэрадрома. L-410 праляцеў крыху больш за кіламетр перад падзеннем. Самалёт ляцеў нізка над дрэвамі, яго нос быў задраны. Затым паветранае судна стала разварочвацца, яшчэ мацней знізілася і ў выніку ўпала.

На вышыні 70 метраў пілоты далажылі аб адмове аднаго з рухавікоў і запрасілі экстранную пасадку. 11 кастрычніка ў Татарстане абвешчаны днём жалобы па загінулых у катастрофе.

Сярод версій крушэння самалёта разглядаюцца тэхнічная няспраўнасць, памылка экіпажа і перагруз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0