Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, пра пагаршэнне стану здароўя якога апошнія дні пісалі СМІ, у нядзелю быў шпіталізаваны і змешчаны ў рэанімацыю. Гэта адбылося на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў парламенцкіх выбараў, паводле якіх апазіцыя атрымала большасць у парламенце.

Земан быў перавезены ў Прагу са сваёй загараднай рэзідэнцыі на рэанімабілі. Мяркуючы па відэа, па прыездзе ў бальніцу ён быў без прытомнасці. Доктар Земана — ён жа галоўны доктар бальніцы — пацвердзіў журналістам, што прэзідэнт у рэанімацыі, аднак адмовіўся паведамляць яго дыягназ. Раней са спасылкай на крыніцы прэса пісала, што ў 77-гадовага прэзідэнта праблемы з печанню. У сярэдзіне верасня ён ужо быў шпіталізаваны, а пасля выхаду з бальніцы не паказваўся на публіцы. На выбарах ён галасаваў у сваёй рэзідэнцыі.

Земан быў шпіталізаваны адразу пасля таго, як яго наведаў прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш, яго палітычны саюзнік. Партыя Бабіша хоць і будзе па выніках выбараў мець самую вялікую фракцыю ў парламенце, не можа самастойна скласці новы кабінет міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0