Абмежаванні на наведванне лясоў па-ранейшаму дзейнічаюць у Беларусі. Па стане на 10 кастрычніка такія меры ўведзеныя ў сямі раёнах.
У прыватнасці, наведванне лясоў абмежаванае ў чатырох раёнах Гродзенскай вобласці: Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Астравецкім і Свіслацкім. Гэтыя меры прынятыя таксама на тэрыторыі трох раёнаў Гомельшчыны: у Жлобінскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім.
Нагадаем, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца пры высокім класе пажаранебяспекі ў гэтай мясцовасці. Асноўнай прычынай узгаранняў у такіх выпадках з'яўляецца чалавечы фактар.