Пісьменнік Алесь Аркуш паведаміў, што ў Полацку знік камень «Таварыства вольных літаратараў». Ён шмат гадоў ляжаў каля Палаты. Гэта было знакавае месца для беларускіх літаратараў.

10 кастрычніка камень вярнулі на месца. Полацкая міліцыя напярэдадні праводзіла праверку. Магчыма, нехта зразумеў, які камень вывез, і сёння прыцягнуў яго назад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?