У Крамлі назвалі «глыбока ненавуковай» газету The Sun, паводле звестак якой расійскі агент выкраў у кампаніі AstraZeneca праект вакцыны.

«Газета Sun — гэта ж вельмі вядомая глыбока ненавуковая газета. Ну, напэўна, так мы і ставімся да гэтых публікацый», — сказаў прэс-сакратар Крамля Пяскоў.

Паведамленні аб тым, што пры распрацоўцы расійскай вакцыны «Спутнік V» нібыта выкарыстоўвалася «скрадзеная» формула брытанскай вакцыны AstraZeneca, — «нахабная хлусня, заснаваная на ананімных крыніцах», заявілі ў расійскім фондзе прамых інвестыцый.

Раней The Sun напісала, што спецслужбы Вялікабрытаніі паведамілі ўраду аб тым, што расійскі агент выкраў формулу каранавіруснай вакцыны, распрацаванай кампаніяй AstraZeneca, у Расіі нібыта выкарыстоўвалі яе пры распрацоўцы прэпарата «Спутнік V».

The Sun: Расійскія шпіёны скралі формулу вакцыны AstraZeneca і выкарысталі яе для стварэння «Спутніка»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?