У Мінску раніцай 11 кастрычніка здарылася ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля міліцыі.

Каля 08:35 супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пры пераследзе бяспраўніка рухаліся па вул. Уральскай на машыне з уключанымі пробліскавымі маячкамі. На скрыжаванні з Фролікава падчас развароту аўто сутыкнулася з Volkswagen. У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Праводзіцца праверка. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?