Федэральная паліцыя Германіі паведаміла аб далейшым росце колькасці нелегальных бежанцаў з Ірака, Сірыі і іншых дзяржаў, якія прыбылі ў Германію праз тэрыторыю Беларусі. Адпаведнае паведамленне выпусціла ў панядзелак, 11 кастрычніка, упраўленне Федэральнай паліцыі ў Берліне.

Толькі ў федэральнай зямлі Брандэнбург у канцы мінулага тыдня было зафіксавана 392 бежанцы, што нелегальна перасеклі польска-нямецкую мяжу. Гэта новы максімум — тыдзень таму колькасць мігрантаў склала 251.

Усяго з пачатку года і па стане на 10 кастрычніка ўлады налічылі 2603 нелегальных мігрантаў, якія прыбылі ў Нямеччыну, 810 з якіх перасеклі мяжу на тыдні з 4 па 10 кастрычніка. Як правіла, гаворка ідзе пра ўцекачоў з Ірака, Сірыі, Ірана і Емена, якія прыбываюць у Еўропу з тэрыторыі Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?