Пра гэта гаворыцца ў каментары, размешчаным на сайце міністэрства.

«Патрабаванне ЗША, прамым следствам якога з'яўляецца пагаршэнне ўмоў консульскага абслугоўвання беларускіх грамадзян, на справе дэманструе рэальны сэнс пастаянных заяў амерыканскага боку аб «падтрымцы» і «клопаце» аб беларускім народзе. Шкадуем аб гэтым рашэнні і загадзя просім грамадзян Беларусі і жыхароў ЗША з разуменнем паставіцца да нязручнасцямі ў сувязі з неабходнасцю звяртацца за консульскай дапамогай выключна ў пасольства Беларусі ў Вашынгтоне па незалежных ад нас абставінах», — гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку ў генеральным консульстве, з 1 лістапада будуць пераведзены на пастаянны консульскі ўлік у пасольства Беларусі ў ЗША ў Вашынгтоне.

Як паведамлялася ўчора, Генконсульства спыняе сваю працу 21 кастрычніка паводле патрабавання амерыканскага боку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0