Deutsche Welle

Deutsche Welle

Максім у сваіх лістах рэгулярна паведамляе ёй аб прачытаных у зняволенні кнігах і складае спіс.

Сярод прачытаных за апошні час кніг: Анка Упала «Электрычка да Стакгольма», Гузель Яхіна «Зулейха расплюшчвае вочы» і кніга Наталлі Тачыльнікавай «Жыццё і лёс Міхаіла Хадаркоўскага».

«Аказваецца, усё, што я лічыў ноу-хау мясцовым, даўно прыдумана і апрабавана. Павучальная кніга ў многіх сэнсах», — іранізуе Максім Знак.

Міхаіл Хадаркоўскі быў у свой час асуджаны на 14 гадоў зняволення, адсядзеў 10 гадоў і два месяцы і быў памілаваны У. Пуціным. 

Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года і амаль роўна праз год, 6 верасня 2021 года, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Разам з ім да 11 гадоў калоніі была асуджана Марыя Калеснікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0