FT адзначае, што пастаўкі ў Малдову з Расіі знізіліся прыкладна на траціну. Пры гэтым у верасні кошт за тысячу кубаметраў складаў 550 даляраў, а ў кастрычніку ўжо 790 даляраў — амаль у пяць разоў больш, чым Кішынёў плаціў летась. Беларусь плаціць, напрыклад, 128,5 даляраў.

Віцэ-прэм'ер краіны Андрэй Спіну назваў такія кошты «неапраўданымі і нерэалістычнымі». Ён адзначыў, што краіна вядзе перамовы з «Газпрамам» аб новым кантракце, але таксама вывучае «альтэрнатыўныя шляхі паставак газу», паведамляе тэлеканал Дождь.

Еўрасаюз восенню гэтага года сутыкнуўся з рэкорднымі цэнамі на газ з-за нізкай запоўненасці сховішчаў і недастатковымі пастаўкамі з Расіі. У «Газпраме» ў пачатку кастрычніка заявілі, што могуць разгледзець павелічэнне паставак да канца месяца, калі кампанія запоўніць сховішчы ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0