Альшаны. Фота Сяргея Гудзіліна

Альшаны. Фота Сяргея Гудзіліна

На мінулым тыдні мы пісалі, што ў 8-тысячнай вёсцы Альшаны, што ў Столінскім раёне, за ўвесь час працы пункта вакцынацыі прышчапіўся толькі адзін чалавек, і той — з іншай вёскі. Пункт там працуе па суботах.

Нежаданне вакцынавацца мясцовая раёнка звязала з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых жыхароў, якія лічаць, што вакцына «ад нячыстага».

Публікацыя ў газеце ніяк не паўплывала на сітуацыю. Па словах «Навінаў Палесся», па выніках трэцяга тыдня працы пункта вакцынацыі — 0 прышчэпленых.

Для параўнання, у Давыд-Гарадку ў пятніцу прышчапіліся 18 чалавек, у Століне на рынку ў выязным пункце за дзень на момант візіту журналістаў — 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0