Дадатковы ўкол любой вакцынай, ухваленай СААЗ, трэба прапаноўваць людзям з умерана або моцна аслабленым імунітэтам, паколькі яны схільныя высокай рызыцы цяжкага захворвання, і ў іх выпадку стандартнай першаснай вакцынацыі можа быць недастаткова, лічаць эксперты.

Кансультатыўная група таксама рэкамендавала людзям старэйшыя за 60 гадоў, прышчэпленым кітайскімі вакцынамі ад Sinovac і Sinopharm, атрымаць трэцюю дозу праз адзін — тры месяцы пасля вакцынацыі. Эксперты патлумачылі гэту параду данымі даследавання ў Лацінскай Амерыцы, якія сведчаць аб тым, што з часам эфект ад гэтых прышчэпак у старэйшых узроставых групах зніжаецца. Пры гэтым у выпадку з кітайскімі вакцынамі ў СААЗ дапусцілі выкарыстанне іншых адобраных прэпаратаў у якасці трэцяй дозы.

«Пры выкананні гэтых рэкамендацый краіны павінны першапачаткова імкнуцца да максімальнага ахопу гэтай групы насельніцтва (60+) двума дозамі вакцыны, а затым прызначаць трэцюю, пачынаючы з самых старэйшых узроставых груп», - гаворыцца ў заяве экспертаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?