Таксама Сончык мусіць выплаціць двум пацярпелым па тры тысячы рублёў маральнай шкоды, 174 рублі дзяржпошліны, як паведамляюць праваабаронцы.

Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Арцём Цвяткоў. Сончык адмовіўся ад абароны.

Сончык быў затрыманы 28 чэрвеня 2021 года, з таго моманту знаходзіўся пад вартай.

Паводле абвінавачання, ён абразіў чатырох чалавек і выказаў пагрозу жыццю ў каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 гадоў. Пацярпелыя — А. Пераходзька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіКа А. Алёкса — яны не з'явіліся на пасяджэнне.

Пагрозы выклікалі ў пацярпелых страх за жыццё і здароўе і паўплывалі на іх псіхічны стан: яны ўспрымалі пагрозы як рэальныя. Пераходзька і Праневіч падалі пазоў на задавальненне маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў кожнаму.

Сончык цалкам прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў на пасяджэнні.

На судзе зачыталі ягоныя паказанні падчас папярэдняга следства. Тады ён тлумачыў, што пісаў каментары праз эмоцыі, пасля прагляду відэа збіцця і затрыманняў, абураны неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў. Але падкрэсліў, што не збіраўся ажыццяўляць пагрозы.

Агалошванне матэрыялаў справы праходзіла ў закрытым рэжыме праз тое, што суполкі, дзе яны распаўсюджваліся, прызнаныя экстрэмісцкімі. 

Падчас спрэчак Арцём Цвяткоў запрасіў для Сончыка тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім.

У апошнім слове адзінае, што сказаў Сончык, — павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў судовай зале, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.

За год — 22 справы. Што вядома пра маладога пракурора Цвяткова, які робіць кар'еру на палітычных судах 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0