«На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў гэтыя дамоўленасці прынятыя. Цана на прыродны газ застаецца на ўзроўні $128,5 за тысячу метраў кубічных. Цяпер ажыццяўляецца падрыхтоўка неабходных дакументаў для іх падпісання і ў далейшым выкарыстання ўжо ў частцы рэалізацыі абумоўленай цаны на 2022 год», — адзначыў кіраўнік беларускага Мінэнерга.

Як заявіў 9 верасня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, цана на газ для рэспублікі застанецца без змены — $128,5 за тыс. куб. м. Таксама, як сказаў Пуцін, РФ не будзе індэксаваць для Беларусі цану па даляравай інфляцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?