Вось што Кацярына згадвае пра жанчыну:

— Сукамерніца Алена, самая энергічная і бойкая з нас, памерла ад кароны. На Акрэсціна мы ўсё на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі. Мы прымушалі яе хоць нешта з'есці. Лячылася ўсё гэта парацэтамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам.

З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ і так і не выкараскалася.

Жанчыне было ўсяго 53 гады.

Памёр кіроўца аўтобуса, які пасля выбараў быў паранены гранатай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?