Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

У сваёй справаздачы па фінансавай стабільнасці ў свеце, якую МВФ выпускае кожныя шэсць месяцаў, арганізацыя патлумачыла механізмы, што выклікаюць небяспеку новага крызісу.

Згодна з экспертамі, палітычныя лідары былі вымушаныя пайсці на кампраміс паміж неабходнасцю падтрымаць эканамічную актыўнасць і пры гэтым прадухіліць непажаданыя наступствы і сярэднетэрміновыя рызыкі для фінансавай стабільнасці, піша Guardian.

Падчас пандэміі хутка выраслі кошты на дамы ў розных краінах свету. Адпаведныя працэсы мелі месца і з коштамі акцый — як лічаць эксперты, яны ўвогуле былі пераацэненыя.

У такіх умовах інвестары ўсё больш звяртаюць увагу на эканамічныя перспектывы краін, дзе яны працуюць. Усё гэта адбываецца на фоне ўздыму колькасці хворых і няўпэўненасці ў тым, што адбудова эканомікі магчымая.

Эксперты МВФ падкрэсліваюць, што варта звярнуць увагу на папераджальныя прыкметы ў эканоміцы — напрыклад, на рост рызык у фінансавай сферы і ўразлівасцяў у сектары нябанкаўскіх фінансавых устаноў.

Такія з’явы ўказваюць на пагаршэнне сітуацыі з фінансавай стабільнасцю. Калі нічога не будзе зроблена, каб выправіць сітуацыю, гэтыя моманты могуць перарасці ў больш маштабныя крызісныя з’явы, якія паставяць пад пагрозу эканамічны рост і будуць выпрабоўваць сусветную фінансавую сістэму на ўстойлівасць.

Беларусы вынеслі з банкаў рэкордную колькасць грошай. Эксперт: «Гэта крытычна для банкаўскай сістэмы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0