Магутнасць ліній электраперадач, якія вядуць у абедзве краіны, складае 900 МВт. Паводле звестак крыніцы, з іх плануецца задзейнічаць мінімум палову.

Гэтыя пастаўкі закліканы дапамагчы Украіне выйсці з энергетычнага крызісу, у якім краіна апынецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, калі чакаецца ўнутраны рост попыту на электраэнергію. Задаволіць яго за кошт унутраных вытворцаў энергіі краіна не здольная праз праваленую праграму па назапашванні вугалю.

Паводле звестак Мінэнерга, у выпадку палітычнай адмовы Беларусі прадаваць электраэнергію Украіна з высокай ступенню верагоднасці будзе вымушана пачаць штучнае абмежаванне ўнутранага спажывання.

Першымі пад катэгорыю абмежаванняў патрапяць прамысловыя спажыўцы: ім будзе прапанавана добраахвотнае скарачэнне аб'ёмаў спажывання на 10—20%.

«Калі добраахвотнага скарачэння не адбудзецца, прамысловасць будзе абмежаваная прымусова», — кажа крыніца.

У прэс-службе міністэрства выданню абверглі інфармацыю аб магчымым імпарце з Беларусі.

«Для планавага праходжання ацяпляльнага сезона ў Мінэнерга пытанне камерцыйнага імпарту з Расіі і Беларусі не разглядаецца. Мінэнерга звярталася ў Нацыянальную камісію, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг, з прапановай забароны імпарту з Расіі і Беларусі.

Што тычыцца стану назапашвання вугалю, то павялічаны амаль у 2 разы ў жніўні графік назапашвання прадугледжвае магчымасць устойлівага праходжання асенне-зімовага перыяду ў самых крытычных умовах. Фінансавая магчымасць генерацыі для закупкі вугалю стабілізаваная. Што было зроблена, у прыватнасці, для павелічэння імпарту вугалю. Пытанні добраахвотнага або прымусовага абмежавання спажывання электраэнергіі не стаяць на парадку дня».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?