Журналіста затрымалі 28 верасня і абвінавацілі ў «хуліганстве». Хаця 1 кастрычніка ў яго дома прайшоў ператрус ужо па крымінальнай справе. Як сцвярджае бацька мужчыны, у пастанове на ператрус былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэкса «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму». У журналіста канфіскавалі ўсю тэхніку і пасведчанне пазаштатнага супрацоўніка DW.

Па словах бацькі, абвінавачванні па крымінальнай справе Ягору не прад'явілі, адчувае ён сябе добра пасля Акрэсціна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?