Напярэдадні ўвечары паміж загінулым і яго 42-гадовым знаёмым узнік канфлікт, падчас якога маладзейшы збіў пенсіянера. Ад атрыманых траўмаў апошні памёр на месцы.

Яго знайшла сацработнік і паведаміла ў міліцыю, паведамляе СК.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць).

Мужчына затрыманы.