У чым сэнс прэтэнзіяў?

Ціханоўская і Латушка, адзначае СК, «па ўзгадненні з іншымі ўдзельнікамі змовы стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і прадстаўніцтва Беларусі за мяжой, вялі перамовы з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі». Так следства ацаніла візіты палітыкаў на Захад, перамовы па санкцыях і магчымай падтрымцы, якую Беларусь атрымае ў выпадку перамогі дэмакратычных сілаў. 

Фармулёўка артыкула 382 гучыць як самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы. Злачынства, паводле крымінальнага закона, пасягае на аўтарытэт дзяржаўнай улады. 

Вядомыя выпадкі, калі справы па арт. 382 КК заводзілі на несумленных бізнэсменаў і іх супрацоўнікаў, якія выдавалі сябе за сілавікоў ці чыноўнікаў, каб выведаць у канкурэнтаў патрэбную інфармацыю. Так што нагоды бываюць больш празаічныя, чым абмеркаванне пятага пакета санкцый з ЕС. 

На фоне іншых крымінальных справаў, якія завялі на Латушку і Ціханоўскую, пакаранне па апошняй — найменшае (грамадскія працы, або штраф, або хімія ці калонія да двух год). Выглядае, што СК усімі сіламі стараецца прадэманстраваць, што спрабуе спыніць дзейнасць апазіцыйных рухаў. Аднак ні Ціханоўская, ні Латушка не збіраюцца змяняць свае планы і перакананні.

Нагадаем, што Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку ўключылі ў спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Супраць Ціханоўскай завялі справу аб падрыхтоўцы тэракта.

Генпракуратура заяўляла, што патрабуе яе экстрадыцыі па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў і спробе захопу адміністратыўных будынкаў. Таксама супраць Ціханоўскай завялі справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і аб змове з мэтай захапіць дзяржаўную ўладу. 

На Паўла Латушку завялі справы аб змове з мэтай захапіць дзяржаўную ўладу, стварэнне экстрэмісцкага фарміраванне і заклікі да дзеянняў, якія нясуць шкоду нацыянальнай бяспецы. 

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала запіс размоваў супрацоўнікаў беларускага бюро Інтэрпал і Генпракуратуры, з якога вынікае, што ў штаб-кватэры Інтэрпала адмовіліся задаволіць заяўку на міжнародны вышук Святланы Ціханоўскай і нават вынеслі папярэджанне Беларусі: не выкарыстоўваць механізмы міжнароднай паліцыі для пераследу палітычных апанентаў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?