На сайце Міжнароднай федэрацыі хакею з шайбай з’явіўся расклад матчаў чэмпіянату свету — 2010, што пройдзе з 7 па 23 траўня ў Нямеччыне, у гарадах Кёльн і Мангейм.

Такі позні пачатак чэмпіянату тлумачыцца Зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Ванкуверы.

Матч адкрыцця — ЗША — Нямеччына — пройдзе 7 траўня ў Гезьзэнкірхене, на футбольным стадыёне «Фелтынс‑Арэна». Мяркуецца, што за гульнёй будзе назіраць 76 тысяч гледачоў.

Зборная Беларусі, нагадаем, трапіла ў групу «А» разам са зборнымі Расіі, Славакіі і Казахстана.

Стартуюць падапечныя Глена Хэнлана 9 траўня матчам са зборнай Казахстана (пачатак у 17:15 паводле мінскага часу). 11 траўня — матч з Славакіяй (21:15), 13 траўня — з Расіяй (17:15).

Тры лепшыя каманды групы выйдуць у наступны раунд, дзе сустрэнуцца з трыма лепшымі зборнымі групы «D» (Фінляндыя, ЗША, Нямеччына, Данія).

На гэтых двух этапах беларуская зборная будзе выступаць у Кёльне.

***

Чвэрцьфіналы пройдуць 20 траўня ў Кёльне і Мангейме, паўфіналы — 22 траўня ў Кёльне, фінал — 23 траўня таксама ў Кёльне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0