Каб атрымаць грамадзянства гэтай дробнай краіны па-за межамі ЕС, заяўніку трэба інвеставаць у нерухомасць ад 250 тысяч еўра на поўначы краіны, або ад 450 тысяч еўра на поўдні.

У апублікаваным спісе большасць — расіяне. Але ёсць двое беларусаў. Гэта ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Хусаінаў са сваёй жонкай Марынай Ярмаловіч.

Мяркуючы па дакуменце, новае грамадзянства Хусаінаў атрымаў у пачатку 2021 года.

Хусаінаў знаходзіцца на 40 месцы ў новым рэйтынгу найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі ад ej.by. Ён вядомы па сваёй кампаніі мабільных гульняў Belka Games, якая апошнімі гадамі паказвае шалёны прырост.

Дзмітрый Хусаінаў, фота vc.ru

У Belka Games — альянс з амерыканскім выдаўцом гульняў AppLovin, гульні беларусаў сцягваюцца тысячамі людзей штодзень, у кампаніі шматмільённыя абароны, прыбыткі вымяраюцца дзясяткамі мільёнаў даляраў. Раней Belka Games адкрыла офіс у Літве.

Хусаінаў быў лаўрэатам фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Яму 35 год.

Беларускае заканадаўства не прызнае наяўнасці ў грамадзяніна пашпарта іншай дзяржавы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?