Ён стаў прадусарам спецпраектаў на забаўляльным канале СТС.
Пра гэта піша ў сённяшнім нумары «КП в Беларуси».
«СТС» — забаўляльны канал, найлепшы ў Расіі, калі меркаваць па рэйтынгах. У нас да рэйтынгаў ставяцца несур’ёзна, усё больш будуецца на суб’ектыўнай думцы: спадабалася — не спадабалася. Там зусім іншы ўзровень прафесіяналізму. І гэта якраз тое, чым я хацеў займацца», — цытуе Камсамолка словы Я. Хрусталёва, дадаючы, што ў чацвярговым нумары выдання будзе выдрукавана вялікае інтэрв’ю з ім.
***
Першы намеснік кіраўніка АНТ і вядучы ток‑шоў «Выбар» сышоў з канала 20 красавіка, патлумачыўшы рашэнне прапановай з‑за межаў краіны.
Дарэчы, праз некаторы час АНТ пакінуў яшчэ адзін твар канала - вядучы «Нашых навінаў» Сяргей Савіцкі.
Цяпер ён вядзе вячэрнія навіны спорту на канале СТВ.