Віктар Бруханаў быў прызначаны дырэктарам Чарнобыльскай АЭС яшчэ да яе пабудовы, у 1970 годзе. Спачатку ён узначальваў будаўніцтва, а затым эксплуатацыю станцыі. 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбылося два выбухі. У выніку цалкам разбурыўся рэактар чацвёртага энергаблока станцыі, што прывяло да найбуйнейшай катастрофы за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі.

У тым жа годзе Бруханава і яшчэ пяцярых чалавек арыштавалі і судзілі.

Ён атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі. У Бруханава была інваліднасць другой групы. Да 1991 года ён адбываў пакаранне ў калоніі Луганскай вобласці, дзе працаваў слесарам у кацельні.

Фота прэс-службы Чарнобыльскай АЭС

З турмы Бруханаў выйшаў у 1991 годзе і паехаў у Чарнобыль, дзе яму прапанавалі месца начальніка тэхаддзела. У 1995 годзе міністр энергетыкі Украіны Аляксей Макушын запрасіў яго на пасаду намесніка начальніка аб'яднання «Інтэрэнерга». Бруханаў займаўся дамовамі на пастаўку электраэнергіі за мяжу, пабываў у камандзіроўках у Венгрыі, Японіі і Германіі. Выйшаў на пенсію толькі ў 72 гады праз пагаршэнне зроку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?