Жыхару Астраўца прысудзілі тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы
Учора адбыўся закрыты судовы працэс па справе Артура Жвірыдоўскага, якога вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) і арт. 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў).
Па версіі абвінавачвання, Жвірыдоўскі ўначы ў чэрвені гэтага года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра, паведамляюць праваабаронцы.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — на яго не пусцілі нават маці Артура.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ