Фотаздымкам часткі аўто падзяліўся сам Недасекаў у сваім Інстаграме. Выглядае, што ён стаў уласнікам БМВ мадэлі «M4 Competition». 

Калі Недасекаў сапраўды купіў новае аўто з салона, то аддаў ён нямала.

У залежнасці ад камплектацыі, такая машына каштуе ад 100 да 120 тысяч даляраў.

«Гэта задне- або паўнапрываднае купэ прэміяльнага класа (D-ніша па еўрапейскай класіфікацыі). Сам аўтамабільны вытворца сцвярджае, што машына ўвабрала ў сябе «гены спартыўнай, паўсядзённай машыны, і ўсё гэта яшчэ і ў вельмі эмацыйнай агульнай канцэпцыі».

Першапачаткова баварцы арыентуюцца на забяспечаных людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця і якія вельмі цэняць «ездавыя» характарыстыкі транспартнага сродку.

Мяркуючы са слоў прадстаўнікоў кампаніі, іх аўтамабіль выдаткоўвае на заваяванне першай сотні 3.8 сек, а максімальная хуткасць складае 250 кіламетраў за гадзіну (электроннае абмежаванне).

Аднак пры ўсталёўцы спецыяльнага пакета M Driver's Package «максімалка» вырастае да 290 кіламетраў у гадзіну», — пішуць у аглядзе аўтамабіля. 

Максіму Недасекаву 23 гады. Ён вядомы не толькі спартовымі дасягненнямі, але і актыўнай падтрымкай Лукашэнкі: удзельнічаў у яго «таемнай інаўгурацыі», таксама ў навагоднім звароце. Падпісваў разам з бацькамі праўладны ліст спартоўцаў. 

На Алімпіядзе ў Токіа Недасекаў атрымаў бронзу. Дарэчы, прызавыя за медаль афіцыйна склалі 46 тысяч даляраў — у два разы менш, чым каштуе новая машына атлета.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?