Выкладчык Акадэміі міліцыі Вадзім Стальбоўскі правёў апытанне асуджаных у дзесяці калоніях. Вынікі паказваюць, што не ўсе асуджаныя ахвотна запаўнялі анкету, некаторыя стараліся абыйсці нязручныя пытанні, настойвалі, што несправядліва асуджаныя. Аднак анкетаванне амаль 500 злачынцаў дазволіла скласці партрэт тыповага злачынцы.

Гэта мужчына ва ўзросце 25-35 год, які мае базавую ці сярэдне-спецыяльную адукацыю. Многія выхоўваліся ў поўных сем’ях, дастаткова шмат — у шматдзетных.

Большасць апытаных прыгадалі, што з іх здзекаваліся ў дзяцінстве, гэта і выклікала псіхалагічнае адхіленне.

Асуджаныя ў дзяцінстве падвяргаліся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту — іх білі, прыніжалі, абражалі нецэнзурнымі словамі. Многія, узгадваючы гэта, не змаглі стрымаць слёз. Ніводны чалавек не сказаў, што сам быў ахвярай сэксуальнага гвалту.

Большасць злачынцаў паходзяць з горада, хоць даследчык адзначае, што каля 30% — вясковыя жыхары, «што сведчыць аб сур'ёзных недахопах у прафілактыцы злачынстваў у сельскай мясцовасці і адлюстроўваецца на нізкім ўзроўні прававой культуры і адукацыі».

Часцей за ўсё асуджаны нідзе не працуе, мае праблемы з алкаголем. Каля 30% ніколі не былі ў шлюбе, каля 20% маюць жонку, астатнія ці разведзеныя зараз, ці былі не ў афіцыйных адносінах, аднак па суме выходзіць, што большасць мела сваю сям’ю. Што датычыцца сваіх дзяцей, то сярэднюю лічбу даследчык не прыводзіць, аднак

у некаторых калоніях большасць асуджаных заяўлялі, што маюць дзяцей, а некаторыя — і прыёмных. 

У месцах пазбаўлення свабоды такія асуджаныя маюць нізкі сацыяльны статус. Пры гэтым «сэксуальная арыентацыя ў іх часта без адхіленняў», але з высокай верагоднасцю вычварэнства. Большасць асуджаны не былі знаёмыя з ахвярай. Па характары тыповы злачынца адрозніваецца ўтойлівасцю, сарамлівасцю. Фізічна не развіты, узровень інтэлекта — сярэдні, дазваляе выбудаваць даверлівыя адносіны з дзецьмі.

Многія дома захоўваюць порнаматэрыялы з выявай дзяцей, абменьваюцца імі ў сеціве. Аператыўнікі манітораць адмысловыя сайты, некаторых злачынцаў атрымалася знайсці праз гэту зачэпку.

Сярод жанчын педафілы таксама ёсць. Выкладчык Акадэміі МУС вылучае наступныя асаблівасці для жанчын-педафілак. Узроставы дыяпазон — ад 21 да 67 год, аднак часцей за ўсё сэксуальныя злачынствы здзяйсняюць ва ўзросце ад 25 да 35 год.

Значная доля злачынцаў паходзіць з вёскі (каля 30%), большасць на момант адбыцця пакарання былі не ў шлюбе (80%). 65% асуджаных маюць сваіх дзяцей, псіхіятрычнае лячэнне праходзіла каля 15%. 34% падвяргаліся фізічнаму гвалту, яшчэ 44% — маральна-псіхалагічнаму, каля 40% былі сведкамі гвалту ў сям’і.

Калі вы сталі ахвярай сэксуальнага гвалту або вам вядома, што ваш блізкі чалавек стаў ахвярай, звярніцеся на гарачую лінію дапамогі ахвярам (8-017218-72-22, 8-017-246-03-03, 8-017-283-13-26). Дапамога ананімная і бясплатная. Таксама вы можаце звярнуцца ў міліцыю па нумары 102 і заявіць пра злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0